Беларускае культурна-асветнае таварыства (Бабруйск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Бабруйску дзейнічала ў 19171919 гг. Заснавана па ініцыятыве мясцовай інтэлігенцыі (выкладчыкі Бабруйскай гімназіі М. В. Азбукін, В. Д. Дружчыц, супрацоўніца гарадской бібліятэкі Ю. В. Бібіла, свяшчэннік К. Давідовіч, М. І. Каліноўскі, Ф. Ляшэвіч, Ф. А. Чарнецкі і інш.) з мэтай спрыяць уздыму культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага народа. У лекцыях, артыкулах, спецыяльных пракламацыях члены таварыства прапагандавалі ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа, яго культуры і мовы, вялі палеміку з праціўнікамі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Таварыства выступала за стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі, папулярызавала гісторыю, этнаграфію, мастацтва Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рудовіч, С. С. Беларускае культурна-асветнае таварыства / С. С. Рудовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 354—355.