Цэнтральнае Бюро краязнаўства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральнае бюро краязнаўства Інбелкульта. 1926 г. Злева направа: Кандрат Атраховіч, Аляксей Казак, Мікалай Каспяровіч, Мікалай Бялуга, Самуіл Плаўнік (Змітрок Бядуля), Мікалай Азбукін, Гілель Аляксандраў.

Цэнтральнае бюро краязнаўства — грамадскі орган па кіраўніцтве краязнаўчым рухам на Беларусі ў 1920—1930-я гг. Дзейнічала з 1923 г. пры Інстытуце беларускай культуры, у 19291936 гг. пры Беларускай Акадэміі навук. У бюро працавалі М. В. Азбукін, К.Крапіва, В.Пераход, У. І. Пічэта, А. У. Фядзюшын, Р. К. Шукевіч-Траццякоў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Экслібрыс Цэнтральнага Бюро краязнаўства. Павел Гуткоўскі, 1927 г.

Вывучала формы, метады і кірункі краязнаўчай работы, вяла ўлік краязнаўчых таварыстваў і гурткоў, аказвала ім метадычную дапамогу, забяспечвала літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, каардынавала іх дзейнасць з дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі. Шырока прапагандавала краязнаўчую работу. Садзейнічала падрыхтоўцы краязнаўчых кадраў: праводзіла іх вучобу на спецыяльных курсах, распрацавала план курса па краязнаўстве для ВНУ і тэхнікумаў. З кастрычніка 1925 г. выдавала часопіс «Наш край»19301933 гг. называўся «Савецкая краіна»), зборнікі, дзе змяшчаліся матэрыялы краязнаўчых з’ездаў і канферэнцый, рэцэнзіі на краязнаўчыя выданні, праграмы і інструкцыі. Адказны сакратар С. В. Скандракоў (19231925 гг.), навуковыя сакратары М. І. Каспяровіч, В. А. Самцэвіч (19281932 гг.) і інш.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амелькович, Л. Г. Деятельность Центрального Бюро краеведения Белоруссии (1923—1933 гг.) // Вопросы библиотековедения и библиографоведения. — Мн., 1975.
  • Кісялёў У. Наш папярэднік //Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669. С.36—37.