Аркадзь Антонавіч Смоліч
Аркадзь Антонавіч Смоліч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 верасня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1938 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, журналіст, эканаміст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Аркадзь Антонавіч Смоліч (Псеўд. — Л. Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік[1]; 17 (29) верасня 1891, в. Бацэвічы Мінскай губ. Расійскай імперыі, цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР, СССР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, геаграфіі. Прафесар (1927).
Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце.
З 1910 г. член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску. У пачатку 1911 г. атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, што дазволіла былому апальнаму студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губернях, і было карысным для напісання кнігі «Геаграфія Беларусі» (1919)[2].
На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік Усебеларускага з'езда 1917 ў Мінску.
У 1918 г. Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1-м урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 г. арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 г. знаходзіўся ў Гродне, у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920 г.) пераехаў у Вільню. Удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі.
Вярнуўся ў Мінск з дазволу ўрада Савецкай Беларусі ў жніўні 1922 г. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 г. дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1923 г. пад кіраўніцтвам А. Смоліча створаны часопіс «Плуг» і Цэнтральнае Бюро краязнаўства[3]. З 1925 г. намеснік старшыні Інбелкульта, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй Цэнтральнага бюро краязнаўства.
У 1928 г. абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па «Геаграфія Беларусі» (1919; 4-е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. З 1929 член Прэзідыума БелАН.
Арыштаваны 26 чэрвеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 г. за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобласці, потым у Ішым Цюменскай вобласці. Вызвалены ў жніўні 1935 г. Зноў арыштаваны ў ноч з 17 — 18 чэрвеня 1937 г. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобласці прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17 чэрвеня 1938 г. Па першым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10 чэрвеня 1988 г., па другім прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9 лютага 1957 г. Групавая справа А. Смоліча і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Быў жанаты на Аляксандры (Алесі) Каткоўскай, гадаваў траіх дзяцей.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. Мн., 1927;
- Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі Беларускай ССР. Мн., 1929;
- Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі. Мн., 1929;
- Геаграфія Беларусі / 4-е выд. Мн., 1995.
Зноскі
- ↑ Смоліч Аркадзь Антонавіч
- ↑ Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды... С. 197—198.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 59—60. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кароль, А., Міхнюк, У. Аркадзь Смоліч: паказанні на допытах // Голас Радзімы. — 1992. — № . — 20 лютага — 19 сакавіка. — С.
- Макарэвіч, А., Міхнюк, У. «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў»: (Публікацыя архіўных матэрыялаў) // Полацак. — 1993. — № 8. — С. 26 — 31. № 9. — С.; № 10. — С.; 1994. — № 1 — 8; 1995. — № 1—8.
- Мяснікоў, А. «Беларус — грамадзянін будучыні…»: (Лёс і трагедыя Аркадзя Смоліча) // Маладосць. —1994. — № 7. — С.;
- Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды: Артыкулы, эцюды, партрэты / Арсень Ліс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 414 с., 6 л. iл. — ISBN 5-340-01395-2.
- Болатаў, А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч / Андрэй Болатаў, Генадзь Рыдзеўскі. — Мн.: Тэхналогія, 1999. — 59, [2] с., [8] л. iл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 985-6234-55-7.
- Міхнюк, У. М. Смоліч Аркадзь Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 59—60. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Аркадзь Антонавіч Смоліч у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Аркадзь Антонавіч Смоліч на Вікісховішчы |
- СМОЛІЧ Аркадзь Антонавіч
- Памяці Аркадзя Смоліча // novychas.by 17 чэрвеня 2018
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 17 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Омску
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства
- Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
- Члены Таварыства беларускай школы
- Члены Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск)
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Мінскай беларускай школьнай рады
- Папулярызатары навукі
- Вучоныя Беларусі
- Географы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Супрацоўнікі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Міністры асветы БНР
- Міністры сельскай гаспадаркі БНР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР