Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Узнагароды |
|
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 15 красавіка 1962, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія
Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр.
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах – камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, быў начальнікам установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» II і III ступені, медалём «За бездакорную службу» II ступені.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Лепелі
- Выпускнікі Каломенскага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Постаці беларускай палітыкі