Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 6 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 15 красавіка 1962(1962-04-15) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме» II ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені

Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 15 красавіка 1962, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр.

Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, быў начальнікам установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]