Бусяжскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бусяжскі селсьавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івацэвіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Бусяж
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 лютага 1987

Бу́сяжскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Бусяж.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыўдаўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Бярозаўскага раёна. 16 лютага 1987 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсавета, цэнтр Мілейкаўскага сельсавета перанесены ў вёску Бусяж.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.