Бярозаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бярозаўскі раён
 Герб
Coat of Arms of Biaroza, Belarus.png
 Сцяг
Flag of Biaroza-Kartuskaja.png
Уваходзіць у

Брэсцкая вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Бяроза

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 61,72 %, руская 36,19 %
Размаўляюць дома: беларуская 28,8 %, руская 67,89 %[1]

Насельніцтва (2009)

66 988 чал,[1] (4-е месца)

Шчыльнасць

47,42 чал./км² (1-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 90,77 %,
рускія — 5,66 %,
украінцы — 1,79 %,
іншыя — 1,78 %[1]

Плошча

1 412.77[2] км²
(13-е месца)

Бярозаўскі раён на карце

Часавы пояс

EEST+2EEDT

Commons-logo.svg Бярозаўскі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 52°31′58″ пн. ш. 24°58′39″ у. д. / 52.532778° пн. ш. 24.9775° у. д. (G) (O) (Я)

Бяро́заўскі раё́нраён у складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15.1.1940 года. Размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Брэсцкай вобласці. Раён займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесся. Плошча раёна складае 1412 км². Насельніцтва 75,4 тысяч чалавек (1996), гарадскога 56%. Сярэдняя шчыльнасць 57 чалавек на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Бяроза, г. Белаазерск, 110 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 15 сельсаветаў: Белаазерскі, Боркаўскі, Бярозаўскі, Высокаўскі, Здзітаўскі, Малецкі, Міжлескі, Нарутавіцкі, Першамайскі, Пескаўскі, Сакалоўскі, Сігневіцкі, Спораўскі, Стрыгінскі, Сялецкі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна працякае рака Ясельда з прытокамі Вінец, Жыгулянка. Знаходзяцца возера Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. 100 км² пад рэкамі і азёрамі. Лес займае 22,3% тэрыторыі раёна.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

15 аб'ектаў Бярозаўскага раёна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Найбольш значныя з іх:

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна праходзіць лінія Беларускай чыгункі з захаду на ўсход, аўтамабільная дарога М1/Е30 мяжа Рэспублікі Польшча - Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі