Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіш Філіпэ
Luis Filipe
Сцяг Спадчыннік партугальскага прастола
з 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908
Папярэднік Карлуш I
Пераемнік Афонсу, герцаг Порта

Нараджэнне 21 сакавіка 1887(1887-03-21)
Лісабон, Каралеўства Партугалія
Смерць 1 лютага 1908(1908-02-01) (20 гадоў)
Лісабон, Каралеўства Партугалія
Месца пахавання
Род Браганса-Кобург
Бацька Карлуш I
Маці Амелія Арлеанская
Веравызнанне Каталіцызм
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інфант Луіш Філіпе (парт.: Infante Luís Filipe, 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.

У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасцяў бацькі.

1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае валадаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).