Ордэн Залатога Руна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Golden Fleece dsc02934.jpg

Ордэн Залатога Рунарыцарскі ордэн, заснаваны бургундскім князем Філіпам III Добрым у 1430 у дзень яго вяселля з партугальскай каралеўнай Ізабелай.

Калі Бургундыя ўвайшла ў імперыю Габсбургаў, суверэнітэт над ордэнам перайшоў да іспанскіх манархаў. Пасля смерці апошняга з іспанскіх Габсбургаў, Карла II, пачалася спрэчка за суверэнітэт над ордэнам паміж Бурбонамі, якія занялі іспанскі трон, і аўстрыйскімі Габсбургамі. У выніку ордэн быў падзелены на дзве галіны, іспанскую і аўстрыйскую, якія існуюць і да сёння.

Іспанская галіна ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Іспанскую галіну ордэна Залатога Руна зараз узначальвае Хуан Карлас I, кароль Іспаніі.

Аўстрыйская галіна ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Суверэнітэт над аўстрыйскім ордэнам Залатога Руна належыць дому Габсбургаў. Ота фон Габсбург, цяперашні глава дома, перадаў кіраванне ордэнам свайму старэйшаму сыну Карлу.