Раеўшчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:23, 6 красавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Раеўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Раеўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
12 чэрвеня 1958
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
27 сакавіка 1959

Ра́еўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Раеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікасельскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года Вялікасельскі сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Раеўшчына. 27 сакавіка 1959 года Раеўшчынскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мясоцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.