Мясоцкі сельсавет
| Мясоцкі сельсавет | |
|---|---|
| | |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
| Уключае | 24 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Выверы |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва (2019) | 2 292 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 176 |
| Паштовыя індэксы | 222330 |
| Код аўтам. нумароў | 5 |
| Афіцыйны сайт | |
Мясо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Выверы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мясата. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці.
27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1].
20 студзеня 1960 года: ўваход у склад Мінскай вобласці з-за ліквідацыі Маладзечанскай вобласці.
9 жніўня 1960 года ў склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2].
1974 год: на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Сасновы Бор[3].
1987 год: скасаваны хутар Грэбенева[4].
28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Цюрлёўскага сельсавета перададзена вёска Шнуры[5].
23 кастрычніка 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Выверы[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 2466 чалавек[7], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2292 чалавекі[9].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікія Кашэўнікі — вёска.
- Верадава — вёска.
- Выверы — аграгарадок.
- Даманава — вёска.
- Загорскае — вёска.
- Зарачанская — вёска.
- Крыніца — вёска.
- Куромшычы — вёска.
- Кутляны — вёска.
- Куты — вёска.
- Лазавец — вёска.
- Мясата — вёска.
- Писараўшчына — вёска.
- Плёсы — вёска.
- Раеўшчына — вёска.
- Рашаткі — вёска.
- Рухлі — вёска.
- Самалі — вёска.
- Селівонаўка — вёска.
- Слабодка — вёска.
- Сасновы Бор — сяло.
- Татаршчына — вёска.
- Чарчонава — вёска.
- Шнуры — вёска.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 лістапада 1974 г. № 587-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Мясоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 32 (1442).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 23 октября 2015 г. № 85 О переносе административного центра Мясотского сельсовета
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.