Велікасельскі сельсавет (Маладзечанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велікасельскі сельсавет
Краіна  СССР
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вялікае Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 12 чэрвеня 1958

Велікасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікае Сяло.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1]. 3 жніўня 1954 года ў склад сельсавета з Рэдзькавіцкага сельсавета Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[2]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Насілаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бушавіца, Вялікае Сяло, Гаравіны, Зарэчча, Лісава, Мыслевічы, Рагазы, Цівідаўка і Шнуры), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Раеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Раеўшчынскі[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.