Шадзібор Валімонтавіч
Шадзібор Валімонтавіч | |
---|---|
| |
Смерць | пасля 1431 |
Род | Валімонтавічы[d] |
Бацька | Валімонт Бушкавіч |
Шадзібор-Мацей Валімонтавіч (згадв. ад 1418) — літоўскі баярын, сын Валімонта Бушкавіча. Намеснік ковенскі (1418), староста вількамірскі (1424–1425).
Біяграфія
З літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Яўнута, Кезгайлу, Румбольда, Судзівоя і Гудыгерда.
Як прыхільнік Свідрыгайлы, быў у 1432 г. у зняволенні ў Жыгімонта Кейстутавіча.
Вядомыя дзве пячаткі Шадзібора, абедзве з гербам «Задора». Надпіс на пячатцы з 1431 г. — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА ВОЛИМОНТОВИЧА», на пячатцы з 1432 г. — «ПЕЧАТЬ ШЕДИБОРОВА».
Радавод
КЕЗГАЙЛЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мікалай | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян | Войцех | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўнут | Міхал | Станіслаў | Станіслаў | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кезгайла | Ян | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дабяслаў | Мікалай | Мікалай | Станіслаў | Ян | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пётр | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бушка | Валімонт | Румбольд | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шадзібор | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Судзівой | Станка | СТАНКОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гудыгерд | Конрад | КАНДРАТОВІЧЫ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сегебут? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: R.7 1914 nr1-2