Перайсці да зместу

Беларуская федэрацыя шахмат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:48, 19 лютага 2020, аўтар 37.214.50.190 (размовы) (Стыль, удакладненне пра федэрацыю ш-т БССР і ініцыятыву БФШ у справе правядзення алімпіяды)
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат»
БФШ
Дата заснавання 1992
Тып спартыўная федэрацыя[d]
Колькасць удзельнікаў каля 3 тыс.
Старшыня Анастасія Віктараўна Сарокіна
Беларусь, Мінск, прасп. Незалежнасці, д. 43

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя шахмат» (БФШ) — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту. Заснавана ў 1992 г. на грунце федэрацыі шахмат БССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). БФШ і яе аддзяленні ў абласцях Беларусі арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у т. л. Чэмпіянаты Беларусі па шахматах.

У ліпені 2018 г. рашэннем выканкама БФШ з членаў арганізацыі быў выключаны Уладзіслаў Каташук, вядомы трэнер з Брэста, які задаваў федэрацыі нязручныя пытанні пра развіццё шахмат у краіне, фінансавы бок удзелу ў міжнародных турнірах і інш.[1][2] Гэтае выключэнне шахматысты і трэнеры Беларусі крытыкавалі як па форме, так і па сутнасці[3][4], аднак рашэнне выканкама БФШ зменена не было.

У кастрычніку 2018 г. на кангрэсе ФІДЭ ў Батумі Беларусь, па ініцыятыве БФШ, атрымала права правесці ў жніўні 2022 г. Сусветную шахматную алімпіяду і кангрэс ФІДЭ, жаночы Кубак свету ў 2020 г. і мужчынскі Кубак свету ў 2021 г.[5].

Кіраўнікі

Зноскі