Анастасія Віктараўна Сарокіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анастасія Віктараўна Сарокіна
Anastasia Sorokina 2012.jpg
Краіны: Беларусь
Дата нараджэння: 26 студзеня 1980(1980-01-26) (40 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: Міжнародная майстрыха (2001)
Максімальны рэйтынг: 2230 (красавік 2005)
Актуальны рэйтынг: 2194 (лістапад 2013)
Commons-logo.svg Анастасія Віктараўна Сарокіна на Вікісховішчы

Анастасі́я Ві́ктараўна Саро́кіна (нар. 26 студзеня 1980; Мінск, БССР, СССР) — аўстралійская шахматная майстрыха, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат, міжнародны суддзя[1].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Займацца шахматамі пачала з 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). На жаночым чэмпіянаце Беларусі ў 1998 годзе заняла 2-е месца.

Сарокіна прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 годзе і Элісце ў 1998; на алімпіядзе 2004 годзе ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 годзе за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[3].

У 2001 годзе Сарокіна выканала норму міжнароднай майстрыхі, у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) і іншых турнірах ФІДЭ[1][4].

З мая 2017 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю шахмат[2][5][6].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 годзе, працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, пасля ў Мельбурне, пасля стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». Цяпер жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку.

Яе дзядзька — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 FIDE Chess Profile (англ.) . Chess Ratings. ФІДЭ. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  2. 2,0 2,1 Анастасия Сорокина: «Раз не сложилось, значит, было не нужно» (руск.) . ChessPro (22 чэрвеня 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.
  3. Wojciech Bartelski & Co. Sorokina, Anastasia (англ.) . Women’s chess Olympiads. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  4. Sorokina, Anastasia Thankful letter by Anastasia Sorokina (англ.) . Association of chess professionals (25 лістапада 2012). Праверана 13 кастрычніка 2018.
  5. Исполком БФШ (руск.) . Открытые шахматы. Беларуская федэрацыя шахмат. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  6. Официально (руск.) . Открытые шахматы (19 мая 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]