Мікалай Іванавіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:44, 24 сакавіка 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Мікалай Іванавіч Гусеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 (21) снежня 1899(1899-12-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1965(1965-02-14) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Жанр жывапіс, графіка
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Гу́сеў (9 (21) снежня 1899, Вязнікі, Расія14 лютага 1965) — беларускі жывапісец, графік і педагог.

У 1910—1916 гг. вучыўся ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы, у 1924—1926 гг. у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут. У 1930—1932 гг. вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. У 1936—1965 гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце ў Мінску, з 1954 года — дацэнт.

Творчасць

Плакат, выпушчаны да выбараў у Вярхоўныя Саветы БССР і СССР ад заходніх абласцей Беларусі. 1940

Сярод работ М. І. Гусева карціны «У ліцейнай майстэрні» (1929), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэты А. Бембеля (канец 1940-х гадоў), П. Броўкі, Р. Шырмы (1960), М. Горкага (1934) і інш.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 544. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.