Мікалай Іванавіч Гусеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Гусеў
руск.: Николай Иванович Гусев
Дата нараджэння: 9 (21) снежня 1899(1899-12-21)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 лютага 1965(1965-02-14) (65 гадоў)
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: жывапіс, графіка
Вучоба:

Мікалай Іванавіч Гу́сеў (9 (21) снежня 1899, Вязнікі, Расія14 лютага 1965) — беларускі жывапісец, графік і педагог.

У 1910—1916 гг. вучыўся ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы, у 1924—1926 гг. у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут. У 1930—1932 гг. вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. У 1936—1965 гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце ў Мінску, з 1954 года — дацэнт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод работ М. І. Гусева карціны «У ліцейнай майстэрні» (1929), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэты А. Бембеля (канец 1940-х гадоў), П. Броўкі, Р. Шырмы (1960), М. Горкага (1934) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 544. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.