Вязнікі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Вязнікі)
| Горад | |||
| Вязнікі | |||
|---|---|---|---|
| руск.: Вязники | |||
|
|||
| 56°14′ пн. ш. 42°10′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Уладзімірская вобласць | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1608 | ||
| Горад з | 1778 | ||
| Плошча | 37 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 130 м | ||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | ▼ 40 479[1] чалавек (2010) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 49233 | ||
| Паштовыя індэксы | 601440-601446 | ||
| Аўтамабільны код | 33 | ||
|
|
|||
| adm-vyaz.ru/ | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Вязнікі (руск.: Вязники) — горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вязнікоўскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 41,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1608 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Клязьма на ўсходняй частцы гарахавецкага адгор'я, за 93 км ад Уладзіміра па аўтамабільнай дарозе М7 «Волга». Стаіць на месцы старажытнарускага горада Яраполча-Залескага.
Адзін з цэнтраў ільняной прамысловасці Расіі. Завод «Освор» (вытворчасць аўтатрактарнага абсталявання, аўтамабільнай светатэхнікі). завод радыёэлектроннай тэхнікі, швейная фабрыка, прадпрыемсты харчовай галіны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Дыамідавіч Антошкін (1900—1944) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1940).
- Мікалай Іванавіч Гусеў (1899—1965) — жывапісец, графік і педагог.
- Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. 1955) — беларускі палітык.
- Валерый Мікалаевіч Кубасаў (1935—2014) — савецкі касманаўт.
- Іван Мікалаевіч Макараў (1903—1989) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
- Леў Іосіфавіч Максімаў (нар. 1928) — беларускі дыпламат.
- Ананій Васільевіч Сабашнікаў (1917—2003) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Зноскі
- ↑ Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2009. Праверана 8 снежня 2010.