Магілёўскія ведамасці

53°55′00″ пн. ш. 30°20′34″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Магілёўскія ведамасці»
Тып тыднёвік
Рэдактар Святлана Шутава
Заснавана 26 снежня 1990
Мова руская, беларуская
Кошт 50 капеек (2017 г.)
Тыраж 13 500 (2018 г.)
Вэб-сайт mogved.by

«Магілёўскія ведамасці» — дзяржаўная газета Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са снежня 1990 года і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласці.

На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, з якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].

Гісторыя

26 снежня 1990 года ў Магілёве выйшаў першы нумар газеты «Магілёўскія ведамасці». Да 1994 года тыраж газеты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 года ў выніку далучэння газетаў «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» стварылі інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[4]. На жнівень 2013 года штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газеты «Магілёўскія ведамасці»[5].

Галоўныя рэдактары

Зноскі

  1. Кантакты (руск.). Газета «Магілёўскія ведамасці» (27 мая 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  2. Падпіска (руск.). Газета «Магілёўскія ведамасці» (27 мая 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  3. Герман Маскаленка. Нагадаць, каб цанілі (руск.). Газета «7 дзён» (жнівень 2004). Праверана 2 жніўня 2018.
  4. Зміцер Лепейка. Пра нас (руск.). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (27 мая 2018). Праверана 2 жніўня 2018.
  5. Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсць прыбытак» // Звязда : газета. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. Газета «Магілёўскія ведамасці» святкуе 25-годдзе (руск.). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (27 снежня 2014). Праверана 2 жніўня 2018.

Спасылкі