Перайсці да зместу

Магілёўскія ведамасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Магілёўскія ведамасці»
Тып тыднёвік
Заснавальнік Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў
Уладальнік Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Рэдактар Святлана Шутава
Заснавана 26 снежня 1990
Мова руская, беларуская
Кошт 50 капеек (2017 г.)
Галоўны офіс Магілёў, вул. Першамайская, д. 89
Тыраж 13 500 (2018 г.)
Вэб-сайт mogved.by

«Магілёўскія ведамасці» — дзяржаўная газета Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са снежня 1990 года і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласці.

На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, з якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].

26 снежня 1990 года ў Магілёве выйшаў першы нумар газеты «Магілёўскія ведамасці». Да 1994 года тыраж газеты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 года ў выніку далучэння газет «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» было створана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»[4]. На жнівень 2013 года штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газеты «Магілёўскія ведамасці»[5].

Галоўныя рэдактары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кантакты (руск.)(недаступная спасылка). Газета «Магілёўскія ведамасці» (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 2 жніўня 2018.
  2. Падпіска (руск.)(недаступная спасылка). Газета «Магілёўскія ведамасці» (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 2 жніўня 2018.
  3. Герман Маскаленка. Нагадаць, каб цанілі (руск.). Газета «7 дзён» (жнівень 2004). Праверана 2 жніўня 2018.(недаступная спасылка)
  4. Зміцер Лепейка. Пра нас (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2018. Праверана 2 жніўня 2018.
  5. Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсць прыбытак» // Звязда : газета. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  6. Газета «Магілёўскія ведамасці» святкуе 25-годдзе (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (27 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2020. Праверана 2 жніўня 2018.