Белсаюздрук
| «Белсаюздрук» | |
|---|---|
| Тып | унітарнае прадпрыемства |
| Заснаванне | 6 жніўня 1991 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Беларусь, Мінск, Ленінскі раён, вул. Валадарскага, д. 16[1] |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Ігар Дудзіч, Павел Паляшчук[2] |
| Галіна | сфера паслуг і рознічны гандаль |
| Паслугі | раздробны збыт газет і часопісаў, падпіска на перыёдыку |
| Колькасць супрацоўнікаў | 1000 (2014 год) |
| Матчына кампанія | Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[3] |
| Сайт | beldruk.by |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белсаюздрук» — гандлёвая сетка ў Беларусі, праз якую рэалізуецца шырокі асартымент друкарскіх выданняў (газеты, часопісы, кнігі), а таксама канцылярскіх прылад, сувеніраў, тавараў паўсядзённага попыту.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На пачатак 2025 года сетка РУП «Белсаюздрук» налічвала 667 гандлёвых аб’ектаў. У тым ліку: 259 павільёнаў, 327 шапікаў і 28 магазінаў, а таксама шэраг іншых аб’ектаў у Мінску і яшчэ прыкладна ў 100 населеных пунктах[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1991 года Рэспубліканскае аб’яднанне «Саюздрук» знаходзілася ў падпарадкаванні Міністэрства сувязі БССР.
Распараджэннем Савета Міністраў БССР № 48-р ад 6 жніўня 1991 года аб’яднанне, разам са сваімі абласнымі прадпрыемствамі, перададзена Дзяржкамітэту па друку БССР (у далейшым Камітэт стаў Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь).
З 1 лістапада 2018 года адбылося аб’яднанне РУП «Белсаюздрук» з «Брэстаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук» і «Гроднааблсаюздрук»[4].
У 2023 годзе стаў банкрутам і быў ліквідаваны філіял «Магілёўсаюздрук». Яго актывы ў асноўным былі прададзены для пагашэння даўгоў.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2025 года № 484 РУП «Белсаюздрук» было перададзена з сістэмы Міністэрства інфармацыі ў падпарадкаванне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Банковские реквизиты (руск.). УП «Белсаюздрук» (2020). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Руководство (руск.)(недаступная спасылка). УП «Белсаюздрук» (2020). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ а б в В «Белсоюзпечати» ожидаются перемены? Предприятие перешло в подчинение Минсвязи (руск.)
- ↑ История предприятия (руск.)