Крустпілс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:35, 8 жніўня 2020, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up з дапамогай AWB)
Крыжборк
Krustpils
Герб
Герб
Замак і кірха
Замак і кірха
Краіна
Каардынаты
Крыжборк на карце Латвіі
Крустпілс (Латвія)
Крустпілс
Крустпілс (Латвія)
Крустпілс

Кру́стпілс (лат.: Krustpils; да 1917 года Кройцбург, ням.: Kreutzburg, традыцыйная беларуская назва Крыжборк) — частка горада Екабпілса (Якубава), на правым беразе ракі Дзвіны. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Замак Крыжборк збудавалі ў 1237 годзе. Паводле падання, яшчэ раней тут існавала паселішча Полацкага княства — Крыжбор. На карысць гэтай версіі свердчаць беларускія назвы найбольшых на Дзвіне тутэйшых парогаў — Перакагрыж, Гусак, Бродыж і Ціхая Руба. Паміж дзвінскіх плытагонаў існавала прыказка: «Прабег Янка Перакагрыж дый кажа — Браткі, Рыгу бачу»[1].

Першы пісьмовы ўспамін пра Крыжборк датуецца 1511 годам. У 1557 годзе замак захапіў маскоўскі гаспадар Іван IV Грозны. 30 жніўня 1559 года Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Крыжборк увайшоў ва ўтворанае Задзвінскае княства. У 1585 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Батары перадаў замак у валоданне Корфаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе Крыжборк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні. У 1861 годзе тут адкрылася чыгуначная станцыя Кройцбург. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 276 будынкаў, дзейнічалі лютэранская кірха, каталіцкая капліца і 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі шпіталь, паштовая і чыгуначная станцыі, вінакурня і бровар[2].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Крыжборк занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Крустпілс увайшоў у склад Латвіі і атрымаў статус горада. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да ліпеня 1944 года горада знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1962 годзе па пабудове моста цераз Дзвіну Крустпілс стаў часткай горада Екабпілса.

Славутасці

  • Замак (1237)
  • Лютэранская кірха (1818)

Страчаная спадчына

  • Сінагога (1890)

Зноскі

  1. Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Святое Гары Нёман. — Мюнхен, 1956.
  2. Manteuffel G. Kryżbork // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 769.

Спасылкі