Дзвінскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзвінскі павет
Герб
Герб
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Дзвінск
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 237 000 жыхароў (1 897)
Плошча 4,4 тыс. км² км²
Дзвінскі павет на карце

Дзві́нскі павет (лат.: Daugavpils apriņķis, да 1893 г. – Дынабургскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы заходні павет Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Дзвінск (да 1893 г. – Дынабург, з 1920 г. – Даўгаўпілс).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзвінскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзвінскі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На захадзе межаваў з Ліфляндскай, на поўдні – з Курляндскай губерней. Плошча павета складала 3985 кв. вёрст.

Заходняя і паўднёвая межы павета праходзілі па Дзвіне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 237 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 39,0%; яўрэяў - 20,0%; рускіх - 15,3%; беларусаў - 13,8%; палякаў - 9,1%, немцаў - 1,8%. У павятовым горадзе Дзвінску пражывала амаль 70 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 4 станы і 16 валасцей:

Воласць Валасны цэнтр
Варкоўская в. Вялікія Клапары
Вышкаўская м. Вышкі
Дагдзенская м. Дагда
Ізабелінская м. Гейбы
Капінская в. Капіна
Калупская пагост Калуп
Крэйцбургская м. Шкільцер
Краслаўская м. Краслава
Лівенгофская м. Лівенгоф
Ліксненская в. Вайкуланы
Малінаўская в. Папялішскі млын
Осуньская с. Осунь
Прэльская м. Прэйлі
Ужвальцкая в. Ужвальд
Унгермуйжская в. Стокі
Яшмуйжская маёнтак Яшмуйжа

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўген Бартуль (1890-1900 — пасля 1945) — беларускі паэт і нацыянальны дзеяч.
  • Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог.
  • Саламон Міхоэлс (1890-1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
  • Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі