Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Беразіно)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:10, 17 снежня 2020, аўтар Паўлюк Шапецька (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Каталіцкі храм |Беларуская назва = Касцёл Унебаўзяцця Найсв...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Святой Марыі Панны ў Беразіно перад пажарам, 1914 г.
Касцёл Унебаўзяцця Святой Марыі Панны ў Беразіно перад пажарам, 1914 г.
53°49′58″ пн. ш. 28°58′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Беразіно
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Дата пабудовы 1644 год
Дата скасавання 1914
Map

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колешні драўляны каталіцкі храм у г. Беразіно (Мінская вобласць).

Гісторыя

Канцлер ВКЛ Леў Сапега па распараджэнню караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра, 24 верасня 1641 года заклаў у мястэчку на рынкавай плошчы драўляны касцёл. Будоўля касцёла была скончана ў 1644 годзе. Гэты касцёл быў названы ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы Кармельскай.

Пазней касцёл быў перайменаваны на тытул Унебаўзяцця Дзевы Марыі. На гэты раз фундатарам выступіла графіня Вансовіч.

У 1818 годзе побач з касцёлам паставілі драўляную двух’ярусную званіцу.

У 1844 годзе на сродкі графіні храм быў рэканструяваны і пры гэтым захаваў свае класічныя стылявыя рысы. Асабліва цікавым архітэктурным прыёмам яго з’яўлялася наяўнасць калон на абодвух бакавых фасадах.

Рынак з касцёлам у Беразіно, 1914 г.

У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касцёльная тэрыторыя была абнесена агароджай з цэглы. Уваход на гэтую тэрыторыю пазначылі брамай з цэглы, якую абтынкавалі і пабялілі. Справа ад брамы была ўбудаваная ў агароджу званіца. Драўляная плябанія размяшчалася на другім баку вуліцы.

У пачатку XX стагодзя парафія налічвала каля 7000 вернікаў. Мела філіяльныя касцёлы ў Багушэвічах і Раванічах. У Беразіно дзейнічала драўляная капліца на каталіцкіх могілках па вул. Мультана. У 1930 гадах капліцу закрылі, а потым яна разбурылася пасля вайны.

Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе[1].

Зноскі