Раванічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Раванічы
Ravanichi Roman catholic church outside.JPG
Касцёл Св. Антонія, руіны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
849 [1] чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовы індэкс
223223
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Раванічы на карце Беларусі ±
Раванічы (Беларусь)
Раванічы
Раванічы (Мінская вобласць)
Раванічы

Рава́нічы[2] (трансліт.: Ravaničy, руск.: Рованичи) — аграгарадок у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Уша. Адміністрацыйны цэнтр Раваніцкага сельсавета. Насельніцтва 849 чал. (2009). Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад Чэрвеня, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша); на аўтамабільнай дарозе Н9945 (Чэрвень — Раваніцкая Слабада).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Першыя насельнікі мясціны — дрыгавічы — жылі ў паўзямлянках, зямлянках, равах. Паўзямлянка мела 2—3 драўляныя вянцы, укапаныя на 50—70 см у зямлю, і накрывалася дахам. У яе цэнтры знаходзілася вогнішча, вымашчанае камянямі, альбо печ-каменка. Плошча такога збудавання магла складаць звыш 15—16 м. Размяшчаліся яны амаль упрытык адно ад аднаго. У сувязі з гэтым можна адзначыць наступныя характарыстыкі тапоніму «Раванічы». Па-першае, продкі выкарысталі множны лік. Значыць, паселішча дрыгавічоў займала вялікую плошчу і мела значную колькасць насельніцтва. Па-другое, патрэбна прыгледзецца больш пільна і да канчатка слова. У ім можна знайсці не толькі тыповую ўказку на множны лік, але і на слова «нічы». Значыць вёска ўзнікла на месцы былых равоў, зямлянак, якія меліся быць пакінутымі — былі нічыя. Літара «н» у слове не выпадковая. З гэтага вынікае, што Раванічы складаюцца з двух слоў — «равы нічыя». З цягам часу нашчадкі дрыгавічоў пачалі жыць толькі ў наземных пабудовах. Равы пакінулі, але мясціны для жыцця людзей тут былі вельмі прыдатнымі. Таму пазней зноў выкарысталі гэту пляцоўку для паселішча.

Такім чынам, назва вёскі Раванічы тлумачыцца як паселішча, размешчанае на равах — месца жыццядзейнасці дрыгавічоў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Слатвінскіх. Н. Орда, XIX ст.

Гісторыя Раванічаў налічвае больш за тысячу гадоў. На тэрыторыі, якую займае сучасная вёска, калісьці жылі дрыгавічы. Яны згадваюцца ў IX ст. у «Аповесці мінулых часоў», а таксама візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным у 948 годзе. У самой вёсцы захаваліся археалагічныя помнікі той далёкай эпохі — 2 курганныя могільнікі.

Першы пісьмовы ўспамін пра Раванічы як сяло ва ўладанні Гаштольдаў датуецца 1535. Паводле інтэнтару (1549) яны былі цэнтрам воласці і лічылі 68 двароў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. Паводле падымнага тарыфу 1667 маёнтак Раванічы ў памеры 33 дымоў быў ва ўладанні Крыштафа Гарабурды, а ў 1690 — Яна і Крыштафа Гарабурдаў. У 1700 паселішча перайшло да князя Мікалаю Францішка Агінскага, у 1790 — да Андрэя Слатвінскага, які фундаваў тут касцёл Святога Антонія.

Палац, фрагмент

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Раванічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1799 тут збудавалі царкву, працаваў бровар, у 1843 — суконная (40 работнікаў), дывановая і шкляная фабрыкі, у 1863 — народнае вучылішча. Станам на 1800 у Раванічах было 13 двароў[4], на 1886 — 4 двары, народнае вучылішча. 2 царквы, касцёл, капліца, суконная фабрыка, шкіпінарны завод, крама; у 1888 працавалі бровар і крухмальны завод (каля 20 работнікаў). Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя вёска (28 гаспадарак), сяло (3 двары) і 2 маёнткі (16 двароў, бровар). Да 1917 тут было 48 двароў, працавала пошта.

У 1919 Раванічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабілася цэнтрам сельсавета. На пач. 1930-х працавалі бровар, рымарская майстэрня, лесапільня, кузня, стальмашня. Станам на 1999 у вёсцы было 326 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Раванічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Слатвінскіх, фота 1918

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібна-паркавы комплекс Слатвінскіх[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба пачала фарміравацца за Антоніем Слатвінскім. У першай палове XIX стагоддзя быў узведзены палац у класічным стылі і шматлікія гаспадарчыя пабудовы. На месцы саду старой сядзібы заклалі пейзажны парк, у якім да нашае пары засталіся адзіныя на Беларусі дрэвы — белы дуб і клён серабрысты.

Касцёл Святога Антонія[правіць | правіць зыходнік]

Элементы ляпніны і порцік касцёла Св. Антонія.

У 1790 годзе Андрэй Слатвінскі фундаваў у Раванічах касцёл Святога Антонія. Будова вялася ў найбольш прыпаднятай частцы маёнтку і ў наступным часе прызначалася для фамільнай пахавальні. Да нашае пары касцёл захаваўся без даху — гарэў недзе ў 80-я гады.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Нараджэння Божай Маці (1862)

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Раванічы, гістарычная даведка
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Ярашэвіч І. П. Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах. — Мн.: «Літаратура і мастацтва», 2009.
  4. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Чэрвеньскі раён
  5. Ганна Дулеба. Раванічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 37.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]