Ігар Артамонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Артамонаў
Паштовая марка Беларусі. Справа артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце «Лебядзінае возера»
Паштовая марка Беларусі. Справа артысты балета Вольга Гайко і Ігар Артамонаў у балеце «Лебядзінае возера»
Дата нараджэння 31 снежня 1975
Месца нараджэння Сцяг Беларусі Беларусь, г. Мінск
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія акцёр балету
Тэатр Вялікі тэатр Беларусі
Узнагароды
Народны артыст Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Артамонаў (нар. 31 снежня 1975 Мінск) — беларускі акцёр балету, Народны артыст Беларусі (2010). Лаўрэат балетнай прэміі «Філіп Морыс Дэбют» (2002) за выкананне партыі Дыметрыуса ў балеце «Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. З 1994 года — артыст балета Вялікага тэатра Беларусі.

У шлюбе з Таццянай Шаметавец, артысткай балета, заслужанай артысткай Беларусі. Пасерб — Віталій (1991 г.).

Творчасць

У рэпертуары: Пер Гюнт (Горны Кароль), Рамэа і Джульета (Рамэа, Бенволіа), Папялушка (Прынц), Спартак (Крас, 2-гі бой), Легенда пра Уленшпігеля (Інквізітар), Эсмеральда (П’ер Грэнгуар, Актэон), Карміна Бурана (Паэт, вагант), Балеро (юнак), Макбет (Банко), Жызэль (Альберт, па-дэ-дэ), Корсар (Конрад, Ланкедэм), Марная засцярога (Калэн), Дон Кіхот (Базіль, Эспада), Баядэрка (Солар), Шапэніана (саліст), Лебядзінае возера (Зігфрыд, па-дэ-труа, іспанскі танец), Спячая прыгажуня (Дэзірэ, блакітная птушка, кавалер), Шчаўкунок (Прынц, іспанскі танец, французскі танец), Бахчысарайскі фантан (Вацлаў, двойка сяброў), Кармэн-сюіта (Тарэра), Страсці (Рагнеда) (Яраполк), Шэхеразада (Залаты Раб), Серэнада (вальс), Сілфіда (Джэймс), Анюта (бацька).

Зноскі