Анджэй Рахуба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэй Рахуба
польск.: Andrzej Rachuba
Дата нараджэння 29 мая 1951(1951-05-29) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Rzeczpospolita Poldka
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі навук
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар Варшаўскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік праф. Тадэвуш Васілеўскі
Член у
Узнагароды

Залаты Крых Заслугі (2003)

Афіцэрскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2009)

Біяграфія

Магістарскую дысертацыю абараніў 1975 г. у Варшаўскім універсітэце. 28 красавіка 1979 г. атрымаў ступень доктара на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта пасля паспяховай абароны дысертацыі "Вялікае Княства Літоўскае ў адносінах да рокашу Ежага Любамірскага 1664-1667 гг., якую напісаў пад кіраўніцтвам прафесара Тадэвуша Васілеўскага. У 1989 атрымаў ступень доктара габілітаванага ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук. У 1999 г. атрымаў тытул прафесара. Спецыялізацыя - гісторыя Ранняга новага часу Рэчы Паспалітай абодвух народаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Працуе ў Інстытуце гісторыі Польскай акадэміі навук, дзе з 1997 г. загадвае аддзелам крыніцазнаўчых даследаванняў і выдавецкай дзейнасці. З 1993 г. сябра Навуковай Рады ІГ ПАН, у 1999-2006 - намеснік Старшыні, у 2006-2018 - Старшыня Навуковай Рады ІГ ПАН. З 2016 г. сябра Камітэта гістарычных навук ПАН. Пераабраны на кадэнцыю 2020-2023 гг. Сябра Літуаністычнай камісіі і Камісіі спецыяльных (дапаможных) гістарычных навук пры названым Камітэце. Сябра Навуковых рад Архіва ПАН, Галоўнага архіва старажытных актаў і Нацыянальнай бібліятэкі.

Старшыня Таварыства аматараў гісторыі (варшаўскага аддзялення Польскага гістарычнага таварыства) ў 1996-1999 гг. і з 2005 г. У 1999-2005 гг. - намеснік Старшыні. Ад 1988 г. сябра-заснавальнік Польскага геральдычнага таварыства (у 2004-2008 гг. і ад 2012 г. - намеснік старшыні (віцэ-прэзідэнт)).

У 1992-1994 гг. сябра дарадча-кансультацыйнай рады пры Прадстаўніку ўраду Польшчы па справах гістарычна-культурнай спадчыны польска-беларускай камісіі. У 1992–1995 гг. сябра, а ад 18 V 2017 г. старшыня польскага прадстаўніцтва Супольнай польска-беларускай камісіі экспертаў па справах удасканалення зместу школьных падручнікаў гісторыі.

Рэдактар часопіса „Studia Źródłoznawcze. Commentationes” , сябра рэдакцыі „Rocznika Lituanistycznego” і навуковы рэдактар выдавецкай серыі „Гербоўнік беларускай шляхты” (тт. 2–5),

Сябра навуковых рад часопісаў і выдавецкіх серый: „Przegląd Historyczny”; „Polskie słownik biograficzny”; „Clio. Czasopismo Poświęcone Dziejom Polski i Powszechnym;” ; „Biblioteka Epoki Nowożytnej”; „Беларускі гістарычны агляд" ("Belarusian Historical Review”) і "Архіварыус" („Archivarius”),

З 2004 г. сябра-карэспандэнт Варшаўскага навуковага таварыства, з 2012 - сапраўды сябра.

Сябра Рады Фонда імяі Цеханавецкіх на Каралеўскім замку ў Варшаве (ад 2008 г.)

Сябра Рады фундатараў Касы імя Мяноўскага ў Варшаве (ад 2009 г.).

Пастановай Прэзідэнта Польскай Рэспублікі ад 30 чэрвеня 2009 г. за выбітныя заслугі ў прапагандзе ведаў пра супольную гістарычную спадчыну нацый, якія стваралі Рэч Паспалітую абодвух народаў, быў узнагароджаны Афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

У 2010 г. увайшоў у склад камітэта: які падтрымаў Яраслава Качыньскага на выбарах Прэзідэнта Польшчы.

ORCID: 0000-0003-2822-6960

Бібліяграфія

  • Рахуба Анджэй Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай, 1569—1763 гг. / Анджэй Рахуба. — Мінск : Медысонт, 2008. — 424 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; 16). — ISBN 978-985-6887-19-5[1][2].
  • Рахуба Анджэй Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654–1667 г. // Беларускі Гістарычны Агляд : Навуковы часопіс. — 2008. — Т. 15, сш. 1—2. — ISSN 1392-902Х.
  • Metryka Litewska. Księga Sigillat 1709–1719, Warszawa 1987
  • Metryka Litewska. Rejestry podatkowe Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo wileńskie 1690 r., Warszawa 1989
  • Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego w latach 1660–1663, Warszawa 1989
  • Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Spisy (oprac. i wstęp z Henrykiem Lulewiczem), Kórnik 1994
  • Urzędnicy inflanccy XVI–XVIII w. Spisy (oprac. z Krzysztofem Mikulskim), Kórnik 1994
  • Ciechanowieccy herbu Dąbrowa (współaut.), Warszawa 1997
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo brzeskie litewskie 1667–1690 r., Warszawa 2000
  • Metryka Litewska. Księga Wpisów nr 131, Warszawa 2001
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo nowogródzkie 1690 r. (oprac. z Henrykiem Lulewiczem), Warszawa 2002
  • Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569–1763, Warszawa 2002
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV-XVIII wiek, (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem i P.P. Romaniukiem), Warszawa 2003
  • Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707), redakcja i opracowanie wraz z H. Lulewiczem, Warszawa 2003
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV-XVIII wiek, (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem i P.P. Romaniukiem przy współpracy Uł. Jemialianczyka i A. Macuka), Warszawa 2004
  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego 1697−1794. Spis (redakcja i współautorstwo wraz Przemysławem P. Romaniukiem przy współpracy A. Macuka i J. Aniszczenki), Warszawa 2004
  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego 1582–1696. Spis (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem), Warszawa 2007
  • Historia Litwy. Dwugłos polsko-litewski (współautorstwo z J. Kiaupienė i Z. Kiaupa), Warszawa 2008
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo mścisławskie 1667 r., Warszawa 2008
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II. Województwo trockie XIV–XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, P.P. Romaniukiem i A. Haratymem przy współpracy A. Macuka i J. Aniszczanki), Warszawa 2009
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo smoleńskie 1650 r., (redakcja i współautorstwo ze S. Duminem) Warszawa 2009
  • Konfederacje wojska litewskiego w latach 1655-1663, Zabrze 2010
  • Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek), (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, J. Sikorską-Kuleszą, S. Duminem, A. Haratymem, A. Macukiem i A. Pospiszil), Warszawa 2013
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV-XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, P.P. Romaniukiem, A. Haratymem), Warszawa 2014
  • Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. (oprac.), Warszawa 2015
  • Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo połockie 1667 i 1690 r., (redakcja i opracowanie z. H. Lulewiczem), Warszawa 2018
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek, red. H. Lulewicza (współautorstwo z H. Lulewiczem, A. Haratymem, A. Macukiem, A. Radamanem, przy współpracy W. Hałubowicza i P.P. Romaniuka, Warszawa 2018
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IX, Województwo mścisławskie XVI–XVIII wiek (redakcja i współautorstwo z H. Lulewiczem, T. Jaszczołtem, A. Radamanem, P. P. Romaniukiem, A. Macukiem, A. Danilczykiem i A. Haratymem), Warszawa 2019

Зноскі

  1. Рахуба А.. 425 гадоў з дня зацвярджэння Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага. Прэзідэнцкая Бібліятэка РБ. Праверана 25 мая 2013.
  2. Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.. knihi.by. Праверана 25 мая 2013.