Запіскі Самсона Самасуя
Запіскі Самсона Самасуя | |
---|---|
Жанр | сатыра |
Аўтар | Андрэй Мрый |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1929 |
Дата першай публікацыі | 1988 |
Выдавецтва | Полымя |
Электронная версія |
«Запіскі Самсона Самасуя» — сатырычны раман беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, напісаны ў 1929 годзе. Найбольш вядомы яго твор.
Два першыя «скруткі» (часткі) апублікаваныя ў часопісе «Узвышша»[1]; пасля раман абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць»[2], аўтар рэпрэсаваны. Цалкам апублікаваны ў 1988 годзе ў часопісе «Полымя» №1.
«Запіскі» напісаныя ад асобы загадчыка культаддзела райвыканкама Самсона Самасуя, адсутнасць кампэтэнтнасці якога кампенсуецца надзвычайнай актыўнасцю ў галіне арганізацыі культуры. Самасуй ладзіць абсурдныя культурныя мерапрыемствы, намагаючыся ў найхутчэйшы тэрмін «узняць узровень культуры» ў раёне, адначасна імкнучыся любымі сродкамі наладзіць уласнае прыватнае жыццё. Напрыканцы рамана пасля выяўлення ў раёне мястэчка «трагладытаў» і скандальнай тэатральнай пастановы некампэтэнтнага Самасуя падвышаюць і пераводзяць у акруговы культаддзел.
У 1990 выйшла экранізацыя рэжысёра Уладзіміра Арлова «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя».
Зноскі
- ↑ Імёны Свабоды: Андрэй Мрый (1893—1943) . Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2007). Праверана 7 кастрычніка 2018.
- ↑ Андрэй Мрый . Электронны каталог. Навуковая бібліятэка БНТУ. Праверана 7 кастрычніка 2018.