Запіскі Самсона Самасуя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запіскі Самсона Самасуя
Выданне
Жанр сатыра
Аўтар Андрэй Мрый
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1929
Дата першай публікацыі 1988
Выдавецтва Полымя
Электронная версія

«Запіскі Самсона Самасуя» — сатырычны раман беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя, напісаны ў 1929 годзе. Найбольш вядомы яго твор.

Два першыя «скруткі» (часткі) апублікаваныя ў часопісе «Узвышша»[1]; пасля раман абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць»[2], у 1934 годзе аўтар рэпрэсаваны. Цалкам апублікаваны ў 1988 годзе ў часопісе «Полымя» №1. У 1990 годзе выйшла экранізацыя рэжысёра Уладзіміра Арлова «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

«Запіскі» напісаныя ад асобы загадчыка культаддзела райвыканкама Самсона Самасуя, адсутнасць кампетэнтнасці якога кампенсуецца надзвычайнай актыўнасцю ў галіне арганізацыі культуры. Самасуй ладзіць абсурдныя культурныя мерапрыемствы, намагаючыся ў найхутчэйшы тэрмін «узняць узровень культуры» ў раёне, адначасна імкнучыся любымі сродкамі наладзіць уласнае прыватнае жыццё. У канцы рамана пасля выяўлення ў раёне мястэчка «трагладытаў» і скандальнай тэатральнай пастановы некампетэнтнага Самасуя падвышаюць і пераводзяць у акруговы культаддзел.

Зноскі

  1. Імёны Свабоды: Андрэй Мрый (1893—1943). Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2007). Праверана 7 кастрычніка 2018.
  2. Андрэй Мрый(недаступная спасылка). Электронны каталог. Навуковая бібліятэка БНТУ. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2018. Праверана 7 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]