Трагладыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трагладыт (стар.-грэч. Τρωγλοδύτης - «які жыве ў пячоры») — у канцэпцыі Карла Лінея падвід чалавека (лац.: Homo troglodites), які характарызуецца чалавечым абліччам, багатай валасатасцю і неразвітымі моўнымі здольнасцямі. Вылучаны на аснове сведчанняў старажытных аўтараў і апавяданняў падарожнікаў.

Са з'яўленнем эвалюцыянізму пад трагладытамі пачалі разумець продкаў чалавека, якія дажылі да нашых дзён у аддаленых месцах планеты, аднак у далейшым існаванне трагладытаў як падвіда роду людзей не пацвердзілася і імі пачалі называць у пераносным значэнні малакультурных людзей ці проста людзей, якія жывуць у пячорах (напрыклад, жыхары Матэры, Бандыягара, пячорных паселішчаў Кападокіі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.