Антоній Бышкоўскі
Антоній Бышкоўскі | |
---|---|
польск.: Antoni Byszkowski, (лац.: Antonius Byszkowski | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1743 |
Дата смерці | 6 лютага 1809 |
Месца смерці | Орша |
Месца працы |
Антоній Бышкоўскі (польск.: Antoni Byszkowski, лац.: Antonius Byszkowski; 16 чэрвеня 1743[1] – 6 лютага 1809, Орша[2]) – езуіцкі святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 25 жніўня 1760 г[1]. Выкладаў у Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1774–1775), прафесар філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776–1777)[3]. У 1782–1803 гг. быў звязаны з Аршанскім езуіцкім калегіумам, у тым ліку працаваў на падпарадкаванай калегіуму місіянерскай пляцоўцы ў маёнтку Пагост (Дзісенскі павет)[4]. 15 жніўня 1783 г. даў манаскія абяцанні. У 1803–1807 гг. – у Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме. У 1807 г. вярнуўся ў Оршу. Яго апошняя пасада – інструктар ІІІ прабацыі (1808–1809)[3].
Зноскі
- ↑ а б Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Alba-Russia ex anno 1784 – in annum 1785.
- ↑ Catalogus sociorum et officiorum Societatis Jesu in Imperio Rossiaco. Ex Anno 1809, in Annum 1810. Polociae, Typis Academicis Societatis Jesu.
- ↑ а б Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
Літаратура
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień . – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.