Анаіт Мхітаран
Анаіт Мхітаран | |
---|---|
арм.: Անահիտ Մխիթարյան | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Арменія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды | |
anahitmekhitarian.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анаіт Мхітаран (арм.: Անահիտ Մխիթարյան; нар. 6 сакавіка 1969 года ў горадзе Эчміядзін, Арменія) — армянская оперная спявачка, сапрана. Анаіт Мхітаран з’яўляецца вядучай салісткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Арменіі.
Біяграфія
Анаіт Мхітаран нарадзілася ў Арменіі, у горадзе Эчміядзіне. З адрозненнем скончыла фартэпіяннае аддзяленне Ерэванскага музычнага вучылішча ім. Раманоса Мелікяна, а потым з адрозненнем вакальнае аддзяленне Ерэванскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Камітаса. Скончыла таксама аспірантуру вакальнага аддзялення той жа кансерваторыі.
У 1990 годзе маладая спявачка ўзяла ўдзел у міжнародным конкурсе вакалістаў імя Франсіска Віньяса ў Барселоне (Іспанія), дзе заваявала першую прэмію, залаты медаль і гран-пры. Старшынём журы была Магда Аліўеру. Анаіт Мхітаран ганаравалася таксама адмысловай узнагароды ўрада Каталоніі. У 1991 годзе ў Італіі на міжнародным конкурсе імя Вінчэнца Беліні спявачцы былі прысуджаны першая прэмія, гран-пры і залаты медаль. Узнагароды Анаіт Мхітаран уручыла старшыня журы Джаан Сазерленд. Нарэшце, у 1996 годзе на міжнародным конкурсе «Гаяру—Карэрас» у іспанскім горадзе Памплона спявачка заваявала першую прэмію, гран-пры і залаты медаль[1]․
З 1991 года Анаіт Мхітаран з’яўляецца вядучай салісткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Арменіі. У 2003 годзе Анаіт Мхітаран было прысвоена ганаровае званне заслужанай артысткі Рэспублікі Арменія. У 2013 годзе ў гонар дня Рэспублікі Анаіт Мхітаран узнагароджана медалём «За заслугі перад Бацькаўшчынай» 2-й ступені[2].
Творчасць
Спявачка ўвесь час гастралюе, выступае ў розных краінах на розных сцэнах. Анаіт Мхітаран супрацоўнічала з Сімфанічным аркестрам Іспанскага радыё і тэлебачання, сімфанічным аркестрам «Пабла Сарасатэ», Сімфанічным аркестрам Мальмё, сімфанічным аркестрам опернага тэатра Барселоны — Гран Тэатра дэль Лісеа, Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Лівана, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Расіі, а таксама з дырыжорамі Гомесам Марцінесам, Джанадрэа Назедай, Уладзімірам Співаковым, Мігелем Артэгам і інш. Маэстра Мігель Артэга дырыжаваў таксама гала-канцэртам А. Мхітаран у Ерэване, які спявачка прысвяціла 75-годдзю Нацыянальнага опернага тэатра Арменіі[3].
Зноскі
- ↑ ABC (23 September 1996). «Carlos Moreno y Anahit Mekhitarian vencedores del Concurso Gayarre». Retrieved 23 February 2013 (ісп.).
- ↑ Указы Президента Республики Армения — Документы — Президент Республики Армения [официальный сайт]
- ↑ [1].