Žnivo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Žnivo
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Šuma
Дата выпуску ліпень 2015
Жанр нацыянальная музыка[d] і электронная музыка
Прафесійныя рэцэнзіі

«Žnivo» — дэбютны студыйны альбом беларускага этна-электроннага гурта «Šuma», які выйшаў у 2015 годзе на расійскім лэйбле «Ketama Records».

Спіс песень[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарства ўсіх тэкстаў: народныя ў адаптацыі Марыны Шукюравай. 

НазваМузыка Працягласць
1. «Пойду жы в лес» Alexis Scorpio/Марына Шукюрава 5:49
2. «Ой еду я дарогаю» Alexis Scorpio 4:22
3. «Песенька» Nick Cherny 4:28
4. «На моры вутка» Alexis Scorpio 5:34
5. «У бары сосна» Nick Cherny 4:07
6. «Іскарка» Nick Cherny 4:58
7. «Перапёлка» Alexis Scorpio 4:20
8. «У чыстым полі» Alexis Scorpio 3:18
9. «Ды гула пчолка» Alexis Scorpio 3:00
10. «Вецярок вее» Nick Cherny 5:38

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

  • Русявакал, канцэпт
  • Надзея Чугунова — вакал
  • Аляксей Будзько — бас, клавішныя

Запршаныя музыканты[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Апановіч — дыджэрыду (4), вакал (8)
  • Albin Brun — саксафон (7)
  • дзіцячы хор «Весянчук» (8)
  • Юлія Гібкоўская — вакал (10)
  • саўндпрадусаванне, запіс, звядзенне, майстэрынг: Alexis Scorpio (1,2,4,7,8,9), Nick Cherny (3,5,6,10).

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «яны запісалі знакавы альбом ня толькі для беларускай фольк-плыні, але і для ўсёй нашай музыкі». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «Руся з паплечнікамі робіць справу, значэнне якой цяжка пераацаніць». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «„Жніво“ — гэта спалучэнне аўтэнтычнага песеннага матэрыялу, максімальнага набліжанага да першакрыніцы, і актуальнай еўрапейскай электронікі». Музычны крытык Зміцер Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «гэта абсалютна фірменны і якасны прадукт новага пакаленьня і вялікі крок у сучаснасць для беларускага фольку».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Shuma "Жніво" (+аўдыё) . Experty.by (12 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2022. Праверана 27 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]