Experty.by

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Experty.by. Музыкальный гид
URL:

www.experty.by

Камерцыйны:

Не

Тып сайта:

Музыкальны сайт

Рэгістрацыя:

Ёсць, не абавязкова

Мова(ы):

Руская, беларуская

Размяшчэнне сервера:

Беларусь

Уладальнік:

Зміцер Бескаравайны

Пачатак працы:

13 чэрвеня 2008

Цяперашні стан:

Працуе

Experty.by — інтэрнэт-праект, прысвечаны беларускай музыцы[1], а таксама звязаныя з ім аднайменныя музычныя ўзнагароды[2] беларускіх музычных крытыкаў.

Гісторыя праекта[правіць | правіць зыходнік]

Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 года. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Змітром Бескаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекта), Дзмітрыем Падбярэзскім (у мінулым «Белорусская Деловая Газета», радыё «Свабода»), Алегам Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопіса «HOT 7») і Сяргеем Будкіным («Наша ніва», «Тузін гітоў») для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў[3] і папулярызацыі беларускай музыкі[4].

Аснова праекта — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя эксперты»[5]), якія аглядаюць кожны дыск. Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляюць сваю ацэнку, з сумы якіх вылічваецца бал дыска ў рамках праекта. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгоддзя і года[6].

З 2009 года ў працы праекта таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспертаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці[7]. З 2010 года на сайце даступная магчымасць праслухоўвання практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў анлайн[8].

За дзевяць год крытыкамі было разгледжана больш за 450 работ беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008[9], 60 па выніках 2009[10], 44 па выніках 2010[11], 63 па выніках 2011[12], 67 па выніках 2012[13], 47 па выніках 2013[14], 38 па выніках 2014[15], 45 па выніках 2015[16], 37 па выніках 2016[17].

Узнагароды Experty.by[правіць | правіць зыходнік]

Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць лепшы беларускі альбом кожнага года па некалькіх версіях (па кожнай з іх таксама абнародуецца топ-10[18]).

  • «Альбом года» па версіі штатных аўтараў[19];
  • «Прыз вялікага журы», па версіі «Вялікага журы», якое складаецца з прадстаўнікоў беларускіх СМІ (4 штатных аўтара праекта і 8 пазаштатных экспертаў);
  • «Прыз штатных экспертаў» — на аснове ацэнак чатырох штатных экспертаў;
  • «Прыз замежных экспертаў» — на аснове топ-10 музычных экспертаў з краін, з якімі мяжуе Беларусь (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча)[20];
  • «Прыз народных экспертаў» (з 2009) — на аснове балаў ад карыстальнікаў сайта, якія ацанілі не менш за 15 % альбомаў каляндарнага года[21];
  • «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы беларускамоўны альбом» (з 2009) і стылістычныя намінацыі таксама ўручаюцца на аснове балаў штатных экспертаў[22].

Пазаштатныя эксперты (і члены «Вялікага журы» узнагарод Experty.by)[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяргей Будкін (з 2016 года)
  • Дзмітрый Падбярэзскі (з 2014 года)
  • Віталь Драздоў — беларускі і ўкраінскі FM-спецыяліст, ген. дырэктар «ХітФМ Украіна»;
  • Максім Жбанкоў — культуролаг, крытык;
  • Таццяна Заміроўская — аглядальнік «БелГазета»;
  • Надзея Кудрэйка — журналіст «Радыё 1»;
  • Віктар Сямашка — аўтар праграмы «Кракатук» («Радыё Рацыя»);
  • Сяргей Пукст — музыкант, музычны крытык «СБ – Беларусь Сёння» (2009-2010);
  • Сяргей Маліноўскі , журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі», рэдактар газеты «Антэна» (2009-2010);
  • Анатоль Вечар — аўтар музычных перадач на ТБ, кліпмэйкер (2009-2011);
  • Яўген Доўгіх — экс-рэдактар Jazz-квадрат, вядучы музычных праграм TUT.BY (з 2011 - цяперашні час);
  • Маша Калеснікава — журналіст «Еўрарадыё» (з 2011 — цяперашні час);
  • Вячаслаў Радыёнаў — заснавальнік і галоўны рэдактар партала Ultra-music.com (з 2012 — цяперашні час).

Замежныя эксперты[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — Андрэй Бухарын (Rolling Stone, Расія), Міхал Вечорэк (Gazeta Magnetofonowa, Польшча), Хенрыкс Эліас Зегнерс (Delfi.lv і інш., Латвія), Міла Краўчук (Karabas Live, Украіна), Валдас Лапета (Ghost Note, Літва).
  • 2015 — Лаўрыс Анстраўтс (Intro.lv, Латвія), Людас Закарэвічус (Manomuzika.lt, Літва), Дзмітрый Куркін (Zvuki.ru, Расія), Яцэк Скалімоўскі (Newsweek Polska, Польшча), Сяргей Кейн (Comma.com.ua, Украіна).
  • 2014 — Улдзіс Рудакс (Diena, Латвія), Анджэй Бонг (Suru.lt, Літва), Барыс Барабанаў (Коммерсантъ, Расія), Дамініка Вецлавек (MImagazyn.pl, Польшча), Аляксей Бандарэнка (LiRoom.com.ua, Украіна).
  • 2013 — Нормундс Вуцанс (Eroks.lv, Латвія), Дамінінкас Кунчынас (Ore.lt, Літва), Аляксей Мажаеў (Intermedia, Расія), Марыюш Херма (Polityka, Польшча), Яўгеній Шабацін (Topmusic.in.ua, Украіна).
  • 2012 — Кароліс Вішняўскас (Delfi.lt, Літва), Каспарс Завілейскіс (Riga2014.org, Латвія), Юлія Каламіец (Rock.kiev.ua, Украіна), Аляксандр Філімонаў (Lenta.ru, Расія), Ярэк Шубрэхт (T-Mobile Music, Польшча).
  • 2011 — Аляксандр Гарбачоў (часопіс «Афіша», Расія), Яніс Жылдэ (партал TVnet.lv, Латвія), Павел Костржэў (партал Onet.pl, Польшча), Канстанцін Трэгубаў (партал RockYou, Украіна), Дарус Ужкурайціс (радыё Opus 3, Літва).
  • 2010 — Дзяніс Баярынаў (сайт Openspace.ru, Расія), Роберт Санкоўскі (газета Gazeta Wyborcza, Польшча), Ёнас Ошкініс (партал Ore.lt, Літва), Даце Волфа (часопіс Muzikas Saule, Латвія), Макс Віхоць (сайт @music, Украіна)[23].
  • 2009 — Арцемій Троіцкі (Расія), Ігар Панасаў (сайт @music, Украіна), Рамунас Зілніс (газета Lietuvos Rytas, Літва), Яніс Стундыньш (Латвія), Катажына Палух (партал Onet.pl, Польшча)[24].
  • 2008 — Глеб Лісічкін (часопіс Play, Расія), Давід Блюўштэйн (Літва), Марцін Полец (Польшча), Орэстс Сілабрыедзіс (часопіс Muzikas Saule, Латвія), Джой Тарталля (сайт @music, Украіна)[25].

Пераможцы ўзнагарод Experty.by[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках 2016 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбом года — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Лепшы дэбютны альбом — Nebulae Come Sweet «It Is Not The Night That Covers You»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Shuma «Сонца»
  • Лепшы поп-альбом — IOWA «Import»
  • Лепшы фолк-альбом — Shuma «Сонца»
  • Лепшы рок-альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз народных экспертаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз замежных экспертаў — Shuma «Сонца»
  • Прыз штатных экспертаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Прыз вялікага журы — Петля Пристрастия «Мода и облака»[26]

Па выніках 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбом года — Shuma «Жніво»
  • Лепшы дэбютны альбом — NABR «Наша автономная боевая ракета»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Серебряная свадьба «Музыка — всё!»
  • Лепшы фолк-альбом — Shuma «Жніво»
  • Лепшы рок-альбом — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Shuma «Жніво»
  • Прыз народных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз замежных экспертаў — Shuma «Жніво»
  • Прыз штатных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз вялікага журы — Shuma «Жніво»[27]

Па выніках 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбом года — Port Mone «Thou»
  • Лепшы дэбютны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Лепшы поп-альбом — IOWA «Export»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Mustelide «Secret»
  • Лепшы фолк-альбом — Vuraj «Раёк»
  • Лепшы інструментальны альбом — Port Mone «Thou»
  • Лепшы рок-альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз народных экспэртаў — Port Mone «Thou»
  • Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Motherland»
  • Прыз штатных экспертаў — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз вялікага журы — Port Mone «Thou»[28]

Па выніках 2013 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбом года — Pukstband «Последний альбом»
  • Лепшы дэбютны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусці»
  • Лепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф»
  • Лепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом»
  • Лепшы фолк-альбом — KRIWI «Traukamurauka»
  • Лепшы інструментальны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman»
  • Прыз народных экспертаў — The UNB «Крот-фронт»
  • Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Forever I Am»
  • Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом»
  • Прыз штатных экспертаў — pafnutiy's Dreams «The Sandman»[29]

Па выніках 2012 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыз народных экспертаў — Серебряная свадьба «Laterna Magica»
  • Прыз замежных экспертаў — ДахаБраха & Port Mone «Хмелева project»
  • Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»[30]

Па выніках 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыз народных экспертаў — Троіца «Зімачка»
  • Прыз замежных экспертаў — Серебряная свадьба «Сердечная мускулатура»
  • Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»[31]

Па выніках 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце»
  • Лепшы фолк-альбом — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Лепшы рок-альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз замежных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз вялікага журы — Дзецідзяцей «Рух»[32]

Па выніках 2009 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы поп-альбом — Atlantica «Taboo»
  • Лепшы рок-альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Глюкі «Idyjatyzm»
  • Лепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспертаў — CherryVata «ViaVanilla»
  • Прыз замежных экспэртаў — Port Mone «Dip»
  • Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»[33]

Па выніках 2008 года[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыз замежных экспертаў — Джамбібум «Жавараначкі»
  • Прыз вялікага журы — Ляпіс Трубецкой «Маніфест»[34]

Зноскі

  1. Открылся сетевой проект Experty.by, посвящённый белорусской музыке.
  2. Лучший белорусский альбом 2010: "Детидетей" или "Нейро Дюбель"?. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  3. Experty.by - описание проекта. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  4. Experty.by ломают стереотип о недостатке интересной белорусской музыки.
  5. Эксперты назвали альбом "Троіцы" лучшим в 2011 году. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  6. Experty.by: известные критики о белорусской музыке. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  7. Лучший белорусский альбом 2010: «Детидетей» или «Нейро Дюбель»?. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  8. Каталог аудиозаписей на сайте Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  9. «Experty.by» назовет лучшие белорусские альбомы-2008.
  10. The Toobes победили в четырёх номинациях премии Experty.by.
  11. Experty.by объявили лучшие альбомы за 2010 год.
  12. Награды Experty.by: между «Троіцай» и «Ляписами».
  13. Experty.by: должна быть и "гвардия", и "шпана"
  14. Experty.by объявили состав иностранного жюри
  15. 13 номинантов наград Experty.by по итогам 2014 года (+слушать/+скачать)
  16. Brutto и Re1ikt – лидеры Rock Profi 2016 (+номинанты)
  17. "Петля пристрастия" и Лявон Вольский в лидерах Rock Profi 2017 (+список номинантов)
  18. Лучшие альбомы 2011 (+аудио). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  19. Альбом "Зімачка" этно-трио "Троіца" удостоен сразу пяти наград музыкальной премии портала Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  20. Experty.by назовут лучшие белорусские альбомы 2011.
  21. Группа «ДетиДетей» воссоединилась!. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  22. Награды "Experty.by" - пресс-релиз. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  23. Лучшие альбомы 2010 (+аудио). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  24. Лучшие альбомы 2009 (+аудио). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  25. Лучшие альбомы 2008 (+аудио). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013.
  26. Лучшие белорусские альбомы 2016 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  27. Лучшие белорусские альбомы 2015 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  28. Лучшие белорусские альбомы 2014 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  29. Лучшие белорусские альбомы 2013 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  30. Лучшие альбомы 2012 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  31. Лучшие альбомы 2011 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  32. Лучшие альбомы 2010 (+аудио) | Experty.by — белорусская музыка
  33. Лепшыя альбомы 2009 | Experty.by — белорусская музыка
  34. Лучшие альбомы 2008 | Experty.by — белорусская музыка

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]