Руся

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Шукюрава
Дата нараджэння 15 сакавіка 1980(1980-03-15) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты голас[d]
Жанры Рок
Фолк
Псеўданімы Руся
Калектывы Indiga
Akana-NHS
Šuma
Узнагароды Рок-князёўна (2006)

Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; нарадзілася 15 сакавіка 1980 года) — вакалістка гурта «Indiga»[1], Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі»[2][3]. З’яўляецца вакалісткай гурта «Šuma»[4][5], таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS»[6][7] ды іншых[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне[9]. Скончыла Рэчыцкі прафесійна-педагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносін БДУ ў 2006 годзе[10]. Пасля гэтага вучылася ва Еўрапейскім гуманітарным універсітэте[10].

Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Еўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала і агучвала фільмы і мультфільмы для тэлеканала «Белсат»[10].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве Русе падабалася творчасць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць спявачкай[11]. З 2001 года спявала ў рок-гурце «Indiga»[12][13][14]. Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадзюсарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя)[10]. Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta»[10].

Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе(бел. (тар.)) бел.»[10].

1 лістапада 2008 года ў клубе «Bronx» Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта «Akana-NHS» выступіла на прэзентацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацый у складзе[15][16][17][18][19].

Таксама спявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata»[10]. У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім паследавала нараджэнне новага праекта «CityZen» у 2012 годзе[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

18 ліпеня 2003 года ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фестывалі «Басовішча»[20]. 28 лютага 2006 года атрымала Рок-Карону і стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі»[21].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрта з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 года падкрэсліваў артыстызм і эмацыянальнасць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненне да тэатралізацыі на сцэне»[22].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Змітром Дзямідавым[23].

Пасля аголеных здымкаў для сталічага часопіса «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але не прыняла аніводнай[24][25]. Напрыканцы 2007 года стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» спявачкі з аўтарам-выканаўцам Atmoravi(руск.) бел., але стасункі абмяжаваліся толькі выступленнямі дуэтам[26].

Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным[27].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Indiga[правіць | правіць зыходнік]

Šuma[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Знаткевіч, Аляксей Руся: “Творчасьць дазваляе мне адчуваць смак жыцьця” (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (6 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  2. Валынец, Галляш Рок з яйцамі ніяк не звязаны (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (7 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
  3. Будкін, Сяргей; ProJamStudio “Рок-Каранацыя” працягваецца! (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  4. Еўрарадыё Не самы вясёлы Мінск вачыма спявачкі Русі з гурта Shuma (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 8 лістапада 2019.
  5. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.) . 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  6. Вітушка, Воля Руся: «Рок-н-ролу беларускага больш няма» (бел.) . generation.by (2 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2017. Праверана 21 лістапада 2018.
  7. Яр, Маша Руся: Рок-н-рол сарамліва стаіць у баку і назірае за веліччу этнічнай музыкі! (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2019.
  8. Будкін, Сяргей 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  9. Мартинович, Виктор (2006-02-06). "Попса - «за»" (in ru). БелГазета (5 (524)). http://www.belgazeta.by/ru/2006_02_06/vizavi/11107/. Retrieved on 2020-01-03. 
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 10,5 10,6 10,7 Руся: «Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае» (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (20 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  11. Если бы Мик Джаггер родился в Беларуси, работал бы бухгалтером (руск.) . KYKY.ORG (27 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  12. Безкоровайный, Дмитрий (2005-02-21). "Зелёное дерево как символ музыкальной весны" (in ru). БелГазета (7 (475)). http://www.belgazeta.by/ru/2005_02_21/radosti_zhizni/9067/_tpl//ru/2005_02_21/radosti_zhizni/. Retrieved on 2020-01-03. 
  13. Лукашук, Дмитрий Руся: "Переодевание в гримерной не несет сексуального подтекста" (руск.) . Ежедневник. Experty.by (5 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  14. Mechaniczny, Wiecier; Якунін, Зьміцер Русіны таямніцы (бел.) . Тузін Гітоў (27 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2008. Праверана 3 студзеня 2020.
  15. Holdings: Hair Peace Salon (руск.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  16. Кузьміч, Воля Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune (бел.) . generation.by (4 лістапада 2008). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  17. Кузьміч, Воля Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" (бел.) . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  18. Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  19. Кузьміч, Воля Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon (бел.) . generation.by (3 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 18 лістапада 2018.
  20. Падбярэскі, Зьміцер “Дні” і гады групы “Індыга” (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (14 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  21. Сальнікава, Юнэля «Рок-каранацыя-2005» (бел.) . Deutsche Welle (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  22. Мельгуй, Анатолий Чешская альтернатива: урок #2 (руск.) . Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.
  23. Самусик, Ольга (2005). "Тандем" (in ru). Музыкальная газета (33). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/33/0900.html. Retrieved on 2020-01-03. 
  24. Скарабагатава, Алена; Цітоў, Валер; ТГ Руся: "Аголенае цела - гэта прыгожа!" (бел.) . Тузін Гітоў (5 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2008. Праверана 2 студзеня 2020.
  25. Слабчанка, Даша; Сідун, Юра КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю (бел.) . generation.by (2 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 2 студзеня 2020.
  26. Черницкий, Андрей “duckling” Атморави – новая «жертва» Руси? (руск.) . LiveSound.by (5 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 15 студзеня 2020.
  27. Котка, Міла; Tarantino Вяселле рок-князёўны (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]