Ёан Ханапел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёан Ханапел
нідэрл.: Joan Haanappel
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзілася 13 лістапада 1940(1940-11-13)
Памерла 23 лютага 2024(2024-02-23)[1] (83 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёан Ханапел (нідэрл.: Joan Haanappel, 13 лістапада 1940, Гаага — 23 лютага 2024) — галандская фігурыстка, якая выступала ў адзіночным разрадзе. Чатырохразовая чэмпіёнка Нідэрландаў, трохразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы. З 1975 года вяла спартыўныя рэпартажы для тэлебачання і з’яўлялася аналітыкам у праграмах пра фігурнае катанне.

Ёан пачала сваю спартыўную кар’еру ў родным горадзе ў 1949 годзе. Ханапел выйгравала ў Дэйкстры чатыры запар чэмпіянату Нідэрландаў (1955—1958). Ханапел тройчы заваёўвала бронзавыя медалі чэмпіянатаў Еўропы (1958, 1959 і 1960) Яна таксама ўдзельнічала ў дзвюх Алімпіядах: у 1956 годзе стала 13-й, а 1960 годзе — 5-й.

У 1960 годзе Ёан скончыла аматарскую кар’еру і пачала выступаць у прафесійным шоу «Holiday on Ice».

З 1975 года Ханапел працавала як тэлевядучая і каментатар, спачатку ў студыі Спорт на галандскім нацыянальным канале, а потым на канале Еўраспорт. Яна з’яўлялася таксама членам рады Каралеўскай Федэрацыі Нідэрландаў па катанні на каньках (KNSB). Жыла ў Бельгіі.

Зноскі