Ёахім Утэвал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёахім Утэвал
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1566[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1638(1638-08-01)[3][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Christina van Halen[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёахім Утэвал (таксама Юттэваль; нідэрл. Joachim Wtewael (Uytewael); 1566—1 жніўня 1638) — галандскі гістарычны жывапісец, маньерыст і гравёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ёахім Утэвал нарадзіўся ў горадзе Утрэхце, працаваў спачатку ў свайго бацькі, гравёра Антоніса Утэвала, а затым у мастака Іаса дэ Бэра. Пакінуўшы майстэрню апошняга, адправіўся ў Італію, пазнаёміўся ў Падуі з біскупам Сен-Мало, паехаў разам з ім у Францыю, правёў у яго два гады ў Брэтані і, вярнуўшыся ў родны горад, прапрацаваў там да канца свайго жыцця. Апроч карцін і малюнкаў, рабіў таксама гравюры і афармляў вітражы.

Ёахім Утэвал — адзін з апошніх мастакоў маньерызму, ён захаваў гэтыя традыцыі нават тады, калі большасць мастакоў прынялі натуралістычны стыль. Некаторыя мастацтвазнаўцы знаходзяць у карцінах Эйтэвала істотны ўплыў Хендрыка Гольцыуса і перайманне стылю Мікеланджэла.

Сярод найбольш вядомых яго карцін: «Хрыстос дабраслаўляе дзяцей», «Лот і яго дачкі» (у Эрмітажы), «Пакланенне пастыраў» і «Дыяна і Актэон» (у Венскім музеі), «Парнас» (у Дрэздэнскай галерэі), «Шлюб Пелея і Фетыды» (у Мюнхенскай пінакатэцы), «Пір багоў» (у Браўншвейгскай галерэі), «Суд Парыса» (у Стакгольмскім музеі), «Пропаведзь Яна Хрысціцеля ў пустыні» (у Капенгагенскім музеі), «Марс, Венера і Вулкан» (у Гаагскай галерэі) і «Сустрэча Давіда з Авігеяй» (у Амстэрдамскім музеі).

Яго сын Пітэр пайшоў таксама стаў мастаком.

Зноскі