Вітраж

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вітражы

Вітраж (фр.: vitre - аконнае шкло, ад лац.: vitrum[1] - шкло) — твор дэкаратыўнага мастацтва выяўленчага або арнаментальнага характару з каляровага шкла, разлічаны на скразное асвятленне і прызначанае для запаўнення праёму, часцей за ўсё аконнага, у якім-небудзь архітэктурным збудаванні.

З даўніх часоў вітраж выкарыстоўваўся ў храмах.

У раннехрысціянских храмах вокны запаўняліся тонкімі празрыстымі пласцінамі каменя (алебастр, селеніт), з якіх складалі арнамент.

У раманскіх храмах (Францыя, Германія) з'явіліся сюжэтныя вітражы. Шматколерныя, вялікія па памеры вітражы з разнастайных па форме шклярын, змацаваных свінцовымі перамычкамі, з'яўляліся асаблівасцю гатычных сабораў. Часцей за ўсё гатычныя вітражы адлюстроўвалі рэлігійныя і побытавыя сцэны. Яны размяшчаліся ў велізарных спічастых вокнах, і ў гэтак званых «ружах». У эпоху Адраджэння вітраж існаваў як жывапіс на шкле, ужывалася тэхніка выскрабання па адмыслова пафарбаваным рознакаляровым шкле.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.294