Ёганес Свейнсан К’ярваль
Ёганес Свейнсан К'ярваль | |
ісл.: Jóhannes Sveinsson Kjarval | |
![]() |
|
Дата нараджэння: | |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: |
13 красавіка 1972 (86 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | |
Вучоба: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Ёганес Свейнсан К'ярваль (ісл.: Jóhannes Sveinsson Kjarval) (15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісландыя - 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) - ісландскі мастак.
Мастак пры нараджэнні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганес Свейнсан (тыпова для ісландцаў), рос у вёсцы ў мясцовасці Боргафіёрдур эйстры (ісл.: Borgarfjörður eystri). Вядомасць як мастаку яму прынеслі, з аднаго боку, неверагодна рэалістычныя краявіды Ісландыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай - на халсцінах ажываюць героі саг, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псеўданім К'ярваль.
Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капенгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остландзе, які называў К'ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысвечаны музей (гл. Музей К'ярваля).
Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац змешчаны на банкноце ў 2000 ісландскіх крон.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старонка на сайце музея Музей мастацтваў Рэйк’явіка
- Johannes Sveinsson Kjarval Wikipaintings.org — Encyclopedia of fine arts. (англ.)