Ёганес Свейнсан К’ярваль
| Ёганес Свейнсан К’ярваль | |
|---|---|
| ісл.: Jóhannes Sveinsson Kjarval | |
| | |
| Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1885[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 красавіка 1972[3][2][…] (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, паэт |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |

Ёганес Свейнсан К’ярваль (ісл.: Jóhannes Sveinsson Kjarval) (15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісландыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісландскі мастак.
Мастак пры нараджэнні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганес Свейнсан (тыпова для ісландцаў), рос у вёсцы ў мясцовасці Боргафіёрдур эйстры (ісл.: Borgarfjörður eystri). Вядомасць як мастаку яму прынеслі, з аднаго боку, неверагодна рэалістычныя краявіды Ісландыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай - на халсцінах ажываюць героі саг, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псеўданім К'ярваль.
Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капенгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остландзе, які называў К'ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысвечаны музей (гл. Музей К'ярваля).
Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац змешчаны на банкноце ў 2000 ісландскіх крон.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце музея Музей мастацтваў Рэйк’явіка Архівавана 10 студзеня 2014.
- Johannes Sveinsson Kjarval Wikipaintings.org — Encyclopedia of fine arts. (англ.)