Ёган Кругер, сербалужыцкі варыянт — Ян Крыгар (ням.: Johann Crüger, н.-луж.: Jan Krygaŕ; 9 мая1598, Грос Брэзен — 23 лютага1662, Берлін) — буйны нямецкікампазітар і музыказнавец, аўтар мноства мелодый, якія выкарыстоўваюцца ў лютэранскім ужытку. Аўтар хораў, псалмоў, аранжыровак харалаў Лютэра.
У 1622 стаў кантарам царквы Святога Мікалая ў Берліне. Выпусціў тры зборніка гімнаў, у кожным з якіх змяшчаецца мелодыя «Herzliebster Jesu, was du hast verbrochen?» выкарыстаная І. С. Бахам у «Жарсцях па Матфею» і «Жарсцях па Іаану». Зборнік «Berliner Gesangbuch» выйшаў у 1640 годзе, «Kirchenmelodien» у 1649 годзе («Herzliebster Jesu» прадстаўлена для 4 галасоў і інструментальнага суправаджэння). Трэці, самы папулярны зборнік «Praxis pietatis melica» верагодна выйшаў у 1635 годзе. Да 1733 года выйшла 43 выданне гэтага зборніка. У пачатку XX стагоддзя каля 20 мелодый Кругера ўсё яшчэ карысталіся папулярнасцю, асабліва «Nun danket alle Gott».
Зноскі
↑ 1,01,1data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Archibald W. Wilson. The Chorale Melodies of Bach's 'St. Matthew' Passion. The Musical Times, Vol. 57, No. 879 (May 1, 1916), Musical Times Publications Ltd. pp. 241-242
Charles Terry Sanford Bach Chorals. — Cambridge Univ. Press, 1915.