Ёган Марыя Фарына
| Ёган Марыя Фарына | |
|---|---|
| італ.: Giovanni Maria Farina | |
| | |
| Род дзейнасці | парфумер, вынаходнік, бізнесмен, хімік, прадпрымальнік |
| Дата нараджэння | 8 снежня 1685 |
| Месца нараджэння | Італія |
| Дата смерці | 25 лістапада 1766 (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |

Ёган (Джавані) Марыя Фарына (італ.: Giovanni Maria Farina, ням.: Johann Maria Farina, 1685-1766) — ураджэнец Італіі, заснавальнік парфумернай фабрыкі ў Кёльне, стваральнік адэкалона.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1709 Фарына засноўвае ў Кёльне мануфактуру, сёння найстарэйшае парфумернае прадпрыемства ў свеце. Фарына называе свае духі ў гонар новай радзімы, горада Кёльна: адэкалон (фр.: eau de Cologne — «Кёльнская вада»)
Кёльн становіцца вядомым ва ўсім свеце горадам парфумераў: у XVIII стагоддзі «Кёльнскую ваду» заказвае вышэйшы свет усёй Еўропы.
«Мой водар нагадвае вясновую раніцу ў Італіі пасля дажджу, апельсіны, лімоны, грэйпфрут, бергамот, цэдрат, кветкі і травы маёй радзімы», — піша І. М. Фарына ў 1708 годзе ў лісце свайму брату.
Па словах Вальтэра, адэкалон Фарына спрыяе натхненню. Гётэ згадвае адэкалон ў трагедыі «Фаўст». Спадчыннікі Фарына становяцца пастаўшчыкамі двара англійскай каралевы Вікторыі і іншых манархаў Еўропы (у архіве захоўваюцца больш за 50 тытулаў дваровых пастаўшчыкоў).