Ёрг Сюрлін (старэйшы)
| Ёрг Сюрлін | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 1425[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1491[3][4][…] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар |

Ёрг Сюрлін Старэйшы (Сірлін) (ням.: Jörg Syrlin der Ältere; каля 1425, Ульм — каля 1491, Ульм) — нямецкі скульптар і разьбяр пераходнага перыяду паміж позняй готыкай і раннім Адраджэннем.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў ва Ульме, дзе ўпершыню згадваецца ў 1449 годзе, калі ён узначальваў майстэрню. Пасля смерці яго справу працягнуў сын — Ёрг Сюрлін Малодшы (каля 1455—пасля 1523).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным творам Сюрліна Старэйшага і яго майстэрні лічыцца скульптурна-дэкаратыўнае афармленне з разьбянога дрэва для Ульмскага сабора, над якім працаваў на працягу 1468—1480 гадоў. Гэта галоўны алтар, які не захаваўся (1473—1480), патройнае крэсла епіскапа ў заходнім баку хораў (1468) і шэрагі крэслаў, размешчаныя ўздоўж паўднёвай і паўночнай сцен хораў (1469—1474).
Яго творам і творам, выкананым у майстэрні Сюрліна, уласцівыя рысы позняй готыкі, якія спалучаюцца з імкненнем да індывідуалізацыі чалавечага характару і вобразу.
Зноскі
- ↑ Jörg Syrlin // MAK
- ↑ а б в Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 8 верасня 2025.
- ↑ Jörg Syrlin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jörg Syrlin the Elder // Frick Art Research Library Photoarchive — 1920.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
- Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика. — Энциклопедия: В 3 т. — М. : Белый город, 2006.