Ульм
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульм (ням.: Ulm) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, на рацэ Дунай, за 90 км ад Штутгарта і 140 км ад Мюнхена. Насельніцтва — каля 120 тысяч чалавек. Адміністрацыйны цэнтр раёна Альба-Дунай. Вядомы з 854, з XIII стагоддзя імперскі горад (ням.: Reichsstadt). Буйны эканамічны цэнтр.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ульм знаходзіцца ў месцы зліцця рэк Блаў і Ілера з Дунаем, на вышыні 479 метраў над узроўнем мора. Бо́льшая частка Ульма, уключаючы стары горад, ляжыць на левым беразе Дуная. Насупраць старога горада, на іншым беразе ракі, у зямлі Баварыя, знаходзіцца Новы Ульм, да 1810 года частка Ульма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каменны век
[правіць | правіць зыходнік]Пасяленне на месцы сучаснага горада існавала яшчэ 30 тысяч гадоў таму назад. Яно хутка развівалася, дзякуючы свайму добраму геаграфічнаму становішчу. Найстаражытнейшыя знаходкі ў гарадской акрузе Ульма ўзыходзяць да позняга неаліту.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявеччы тут знаходзіўся палац каралёў з дынастыі Каралінгаў. У ім 22 ліпеня 854 года кароль Людовік Нямецкі апублікаваў дакумент, у якім упершыню ўпамінаецца назва горада. Аднак заснаванне горада адносяць звычайна да XI стагоддзя.
У гады кіравання Саліераў Ульм становіцца найважнейшым горадам герцагства Швабія. Адсюль на Вялікдзень 1077 адправіўся ў свой пакутны паход у Каноссу Генрых IV для таго, каб вымаліць у папы Рыгора VII прабачэнне і ізноў атрымаць права быць імператарам. Двума гадамі пазней ён перадаў свой палац разам са ўсім герцагствам у прыдачу свайму зяцю Фрыдрыху фон Штауфену, які смог уступіць у валоданне ім толькі ў 1098 г пасля доўгай барацьбы з іншым прэтэндэнтам Бертольдам фон Рейнфельдэнам.
Фрыдрых Барбароса ў 1181 годзе аб’яўляе Ульм вольным імперскім горадам, была збудавана гарадская сцяна. Развіваецца гандаль і рамяство; з’яўляецца найважнейшы афіцыйны дакумент, дамова паміж патрыцыямі і гандлёвымі гільдыямі 1397 года.
Росквіт горада, у асноўным абавязанае экспарту высакаякаснай тканіны, прыйшлося на XV і XVI стагоддзі. Размешчаны на раздарожжы важных гандлёвых шляхоў у Італію, горад быў адным з найбуйнейшых у Германіі, саступаючы па памеры толькі Нюрнбергу. У той час былі збудаваны шматлікія выдатныя будынкі, і мастацтва Ульма знаходзілася ў зеніце, прадстаўленае такімі скульптарамі і жывапісцамі, як Ганс Мюльтшэр і Ёрг Сюрлін Старэйшы. Змены гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна (1618—1648) пацягнулі за сабою паступовы заняпад Ульма. Каля 1700 года адбыліся шматразовыя папераменныя ўварванні сюды баварскіх і французскіх войскаў.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]Страціўшы ў 1803 годзе статус імперскага горада, Ульм увайшоў у склад Баварыі. У кампаніі 1805 года Напалеону атрымалася прывабіць сюды аўстрыйскае войска генерала Мака і прымусіць яго здасца ў бітве пры Ульме. У 1810 годзе Ульм быў уключаны ў склад Вюртэмбергскага каралеўства і страціў задунайскія ўмацаванні, цяпер вядомыя як Ной-Ульм.
У сярэдзіне XIX стагоддзя ў горадзе было вырашана пабудаваць крэпасць Германскай Канфедэрацыі, з будаўніцтвам абарончых будынкаў, накіраваных у першую чаргу супраць пагрозы французскага ўварвання. У другой палове стагоддзя Ульм стаў важным цэнтрам індустрыялізацыі паўднёвай Германіі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Як і ўся Германія, з 1933 года Ульм знаходзіўся ва ўлады Нацыянал-Сацыялістычнай партыі. У 1933—1935 гадах на ўзгорку Куберг, у акрузе Ульма, быў заснаваны канцэнтрацыйны лагер. Падчас Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак авіяцыі саюзнікаў, што ў значнай ступені змяніла яго знешняе аблічча.
У асноўным горад быў адбудаваны зноў ў стандартным стылю 1950-х і 60-х, хоць некаторыя знакамітыя будынкі адрэстаўравалі. Ульм перажыў значны рост у пасляваенныя дзесяцігоддзі, былі пабудаваны шматлікія жылыя раёны і прамысловыя зоны. У 1967 годзе быў заснаваны Ульмскі ўніверсітэт, які аказаў відавочны ўплыў на развіццё горада. У прыватнасці ў 1980-я паскорыўся пераход прамысловасці ад класічных галін да высокатэхналагічных. Сёння горад працягвае свой рост.
Культурныя і гістарычныя помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мюнстар — самая высокая ў свеце пабудова сакральнага прызначэння.
- Гарадскія сцены
- Ратуша
Вядомыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Браціслава, Славакія
- Будапешт, Венгрыя
- Відзін, Балгарыя
- Сілістра, Балгарыя
- Вукавар, Харватыя
- Нові-Сад, Сербія
- Сібіў, Румынія
- Хіноцега, Нікарагуа
Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]-
Від Ульма
-
Мюнстар
-
Выява Ульма ў 1597 годзе
-
Ратуша
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ульм
- Сайт горада
- Ульм. Надвор’е Архівавана 18 мая 2009.