Ёхан Вальдэмар Янсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёхан Вольдэмар Янсен
Johann Voldemar Jannsen
Johann Voldemar Jannsen.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 мая 1819(1819-05-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1890(1890-07-13)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Лідзія Койдула
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, лідар эстонскага нацыянальнага руху
Мова твораў эстонская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёхан Вальдэма́р Я́нсен (нар. Jaan Jensen; 15 мая 1819 года, Вяндра, Ліфляндская губерня — 13 ліпеня 1890 года, Тарту, Ліфляндская губерня) — эстонскі паэт, журналіст, лідар эстонскага нацыянальнага руху.

Адзін з дзеячаў культуры перыяду нацыянальнага абуджэння ў Эстоніі. Лютэранін. Па прафесіі настаўнік. У 18501863 выкладаў у г. Пернаве (Пярну), дзе пачаў сваю журналісцка-выдавецкую дзейнасць (заснаваў у горадзе Пярну штотыднёвік «Perno Postimees ehk Näddalileht» («Пярнускі паштальён або Штотыднёвік»), 1857. У 1863 Янсен пераехаў у Тарту, дзе набыў вядомасць як выдавец газеты «Eesti Postimees» («Ээсты постымеэс») (18641880, Дэрпт). Першым афіцыйна стаў выкарыстоўваць у якасці назвы народа словазлучэнне эстонскі народ (эст. eesti rahvas), замест ранейшага — вясковы народ (эст. maarahvas). Ён лічыў, што спевы і музыка, асабліва ў групе, з'яўляюцца магутным інструментам для стымулявання нацыянальнага духу. Янсен і яго дачка — паэтэса Лідзія Койдула былі заснавальнікамі ў 1865 годзе спеўнага таварыства «Ванемуйнэ». Ён быў ініцыятарам усеэстонскіх спеўных свят (першы — улетку 1869). У памяць пра гэта спеўнага свята ў Тарту ўсталяваны помнік.[3]

Магіла Ё. В. Янсена ў Тарту

Узначальваў Тартускае, а затым Вырускае таварыствы земляробаў. Янсен выступаў за буржуазнае развіццё Эстоніі, прапагандаваў выкуп хутароў ва ўласнасць ці перадачу іх у арэнду. Напісаў словы да эстонскага гімна Mu isamaa, mu õnn ja rõõm (Айчына, маё шчасце і радасць мая). У 1880 годзе Янсен быў паралізаваны, і памёр праз дзесяць гадоў у Тарту.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124112021 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Johann Woldemar Jannsen // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Помнік Першаму Спеўнаму святу ў Тарту

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]