Іаакім Раманавіч Пятроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаакім Раманавіч Пятроў
Род дзейнасці біёлаг
Дата нараджэння 22 верасня (4 кастрычніка) 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1970(1970-10-10)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іаакім Раманавіч Пятроў (руск.: Иоаким Романович Петров; 22 верасня 1893, Іванаўскае, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 10 кастрычніка 1970, Ленінград, СССР) — савецкі патафізіёлаг, акадэмік АМН СССР (1960—1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 верасня 1893 года ў вёсцы Іванаўскае. Неўзабаве разам з сям’ёй пераязджае ў Пецярбург, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1922 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Петраградзе. З 1926 па 1936 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай біялогіі Ленінградскага інстытута гігіены працы і тэхнікі бяспекі. З 1932 па 1938 год займаў пасаду загадчыка лабараторыі эксперыментальнай паталогіі Ленінградскага інстытута пералівання крыві.

З 1938 і з 1939 па 1970 год быў загадчыкам кафедраў патафізіялогіі Ленінградскага медыцынскага інстытута і Ленінградскай ваенна-марской акадэміі. Генерал-маёр медыцынскай службы. Заснавальнік ленінградскай школы патафізіялогіі. Старшыня Усесаюзнага таварыства патафізіялогіі (1960—1967). Памёр 10 кастрычніка 1970 года ў Ленінградзе.

Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Петров Иоаким Романович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)