Іаакім (Лявіцкі)
Іаакім (Лявіцкі) | |
---|---|
|
|
Адукацыя | |
Дзейнасць | пісьменнік, святар |
Месца працы | |
Імя пры нараджэнні | Іван Акімавіч Лявіцкі |
Нараджэнне |
11 красавіка 1853 |
Смерць |
1921 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Епіскап Іаакім (свецкае імя: Іван Акімавіч Лявіцкі; 11 красавіка 1853, Пятрушкі, Кіеўская губерня — 1921) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіева-Сафійскае духоўнае вучылішча, Кіеўскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1879). Са жніўня 1879 года выкладчык Рыжскай духоўнай семінарыі. 24 чэрвеня 1880 года епіскапам Рыжскім і Мітаўскім Філарэтам рукапаложаны ў сан іерэя. Служыў у Рыжскім кафедральным саборы, з’яўляўся законавучыцелем Рыжскага юнкерскага вучылішча, інспектарам Рыжскай духоўнай семінарыі, членам Гісторыка-статыстычнай камісіі па апісанні цэркваў Рыжскай епархіі. 28 чэрвеня 1893 года пастрыжаны ў манаства з імем Іаакім. У 1893—1895 гадах рэктар Рыжскай семінарыі. У 1896 годзе рукапаложаны ў епіскапа Балцкага, вікарыя Камянец-Падольскай епархіі.
24 мая 1897 года прызначаны епіскапам Брэсцкім, вікарыем Літоўскай епархіі. З 23 студзеня 1900 года кіруючы архіерэй заснаванай Гродзенскай епархіі (з тытулам епіскап Гродзенскі і Брэсцкі). Пры Іаакіме ў епархіі быў заснаваны Краснастоцкі жаночы манастыр, пабудаваны сабор у горадзе Брэст, пачалі выходзіць «Гродзенскія епархіяльныя ведамасці», адчынены епархіяльны свячны завод і эмерытальная каса для духавенства, арганізаваны псаломніцкія і педагагічныя курсы для настаўнікаў царкоўных школ. Прымаў меры па адкрыццю ў Гродне духоўнай семінарыі.
26 лістапада 1903 года прызначаны епіскапам Арэнбургскім і Уральскім (з 1908 года — епіскап Арэнбургскі і Тургайскі). У 1910—1917 гадах епіскап (з 1916 года архіепіскап) Ніжагародскі і Арзамаскі.
У красавіку 1917 года у сувязі с нязгодай адносна дзейнасці Часовага ўрада па рэарганізацыі Сінода быў адхілены ад кіраўніцтва епархіяй, пэўны час знаходзіўся пад хатнім арыштам. Прымаў удзел ва Усерасійскім Памесным саборы 1917—1918 гадоў.
У 1918 годзе пераехаў у Крым. Па адной з версій у гэтым жа годзе павешаны бальшавікамі на Царскай браме Севастопальскага кафедральнага сабора. Па іншай версіі забіты грабежнікамі ў 1921 годзе недалёка ад Севастопаля[1].
Зноскі
- ↑ Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую у Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 3 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Никитин, Д. Иоаким (Левитский) // Православная энциклопедия. Т. XXIII. Москва. 2010. С. 153—154.
- Преосвященный Иоаким // Гродненские епархиальные ведомости. 1904. № 1-2. С. 16 — 21.
- Польский, М. Новые мученики Российские. Минск. 2004. С. 93 — 98.
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Кіеўскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1853 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскім павеце
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Севастопалі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці
- Епіскапы гродзенскія і ваўкавыскія
- Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы
- Епіскапы брэсцкія і кобрынскія
- Рэктары Рыжскай духоўнай семінарыі