Іаган Петэр Тэадор Янсен
| Іаган Петэр Тэадор Янсен Петэр Янсен Старэйшы | |
|---|---|
| ням.: Johann Peter Theodor Janssen | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 снежня 1844 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 лютага 1908 (63 гады) |
| Месца смерці | |
| Падданства |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
| Месца працы | |
| Жанр | жывапіс |
| Вучоба | |
| Уплыў | Karl Ferdinand Sohn[d][3], Tamme Weyert Theodor Janssen[d][3], Eduard Bendemann[d][3] і Karl Müller[d][3] |
| Уплыў на | Arthur Kampf[d], Walter Corde[d], Horace de Saussure[d][4], Rudolf Braun[d], Fritz Schnitzler[d] і Fritz von Wille[d] |
| Член у | |
Іаган Петэр Тэадор Янсен, Петэр Янсен Старэйшы (ням.: Johann Peter Theodor Janssen; 12 снежня 1844, Дзюсельдорф — 19 лютага 1908, Дзюсельдорф) — нямецкі мастак.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Іаган Петэр Тэадор Янсен нарадзіўся 12 снежня 1844 года ў горадзе Дзюсельдорфе ў сям'і гравёра па медзі і аднаго з сузаснавальнікаў дзюсельдорфскага саюза мастакоў Малькастэн (Палітра) Тамэ Тэадора Янсена (1817—1894)[5]. У сям'і былі яшчэ двое малодшых братоў будучага мастака: Тэадор, які стаў вядомым архітэктарам, і скульптар Карл.
Ва ўзросце 14 гадоў паступіў у дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў. Пасля яе заканчэння ў 1864 годзе здзейсніў падарожжа па Бельгіі і Галандыі. З 1865 жыў і працаваў у Мюнхене і ў Лейпцыгу. У 1873 ажаніўся, у шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей. Унук яго па лініі старэйшага сына — мастак Петэр Янсен Малодшы.
З 1877 — прафесар Акадэміі мастацтваў Дзюсельдорфа, а праз некаторы час стаў яе дырэктарам[5].
Іаган Петэр Тэадор Янсен сканаў 19 лютага 1908 года ў родным горадзе.
Серыі палотнаў мастака, як правіла, прысвечаны гістарычнай тэматыцы, у прыватнасці, ваеннай гісторыі. Пісаў таксама партрэты. Яго працы ў нашы дні, акрамя музейных зал, таксама ўпрыгожваюць ратушы гарадоў Эрфурт і Дзюсельдорф.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118557033 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118557033 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 3 4 5 6 7 Thieme U., Becker F., Vollmer H. Künstlerlexikon / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
- ↑ https://www.mahmah.ch/voir-et-en-parler/articles/articles-blog/horace-de-saussure-par-lui-meme-12 Праверана 14 ліпеня 2024.
- 1 2 Янссен, Петер-Иоганн-Теодор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Імператар Фрыдрых II
- Фрыдрых Барбароса
- Герман атакуе (1870–1873)
- Бітва пры Ворынгене 1288 года (1893)