Хасан Рухані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хасан Рухані
حسن روحانی
Hassan Rouhani.jpg
сцяг
7-ы Прэзідэнт Ірана
з 3 жніўня 2013
Папярэднік: Махмуд Ахмадзінежад
сцяг
Сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі
14 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005
Пераемнік: Алі Ларыджані
 
Партыя: Ісламская рэспубліканская партыя (19791987)
Combatant Clergy Association
Адукацыя: Каледонскі ўніверсітэт Глазга
Тэгеранскі ўніверсітэт
Кумская хаўза
Навуковая ступень: доктарская ступень[d][1]
Дзейнасць: палітык, дыпламат, пісьменнік, клерык, адвакат
Веравызнанне: Іслам (шыізм)
Нараджэнне: 12 лістапада 1948
Сархэ[d], Central District[d], Sorkheh County[d], Semnan Province[d], Іран
Жонка: Sahebeh Rouhani[d]
Дзеці: 4
 
Сайт: president.ir
rouhani.ir
 
Аўтограф: Hassan Rouhani signature.png

Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў[2]. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі[3]. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год[4]. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі.

7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў.

Рухані ведае (акрамя роднай, пярсідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 году ў горадзе Саркех, каля Семнану. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 году пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.

Святарства[правіць | правіць зыходнік]

Стаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэза Пахлаві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 году выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні - сына Хамейні.

З гэтага часу Рухані пераследваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад вучнямі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.

Жыццё пасля 1979 году[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1979 году. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 году з’яўляўся паслом у мачлісе. За 20 гадоў пасольства быў старшынём мачліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынём Назіральній рады Краёвага ісламскага радыё.

Ірана-іракская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 годы займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 годы быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны мэдалямі Фатх (перамога) і Наср.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і выведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 год быў пісарам Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзыдэнтаў Алі Хашэмі й Махамата Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна.

З 1991 году ўваходзіў у склад Рады ўгоды. Гэтую пасаду займаў да таго як стаў прэзыдэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзыдэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 году ў склад Рады старцаў ад астана Семнан. З 2006 году быў абраны ў Раду старцаў ад астана Тэгеран.

Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на пярсідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны. У жніўні 2013 году прызначыў падправадыра грамады Ашаха Джагангірага Кушаха. 15 чэрвеня 2013 г. быў абраны Прэзідэнтам Ірана[5], набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў [6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]