Перайсці да зместу

Іван-Міхаіл Робертавіч фон Віт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван-Міхаіл Робертавіч фон Віт
маршалак шляхты Лідскага павета
30 ліпеня 1899 — 7 чэрвеня 1906
маршалак шляхты Віленскага павета
7 чэрвеня 1906 — 1915

Жонка Надзея Пятроўна Пагодзіна[d]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя

Іван-Міхаіл Робертавіч фон Віт (руск.: Иван-Михаил Робертович фон Витт) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў з дваран лютэранскага веравызнання Эстляндскай губерні[1].

На дзяржаўнай службе з 1884 года. У 1886 годзе ў званні афіцэра выпушчаны з Паўлаўскага ваеннага вучылішча. З 1893 год паручнік у запасе, з 1908 года ў адстаўцы[2]. Па пратэкцыі цесця Пятра Рыгоравіча Пагодзіна, былога мінскага і віленскага віцэ-губернатара, атрымаў месца маршалка шляхты[1].

Спачатку з 30 ліпеня 1899 па 7 чэрвеня 1906 года маршалак шляхты Лідскага павета[3], з 7 чэрвеня 1906 па 1915 год — маршалак шляхты Віленскага павета[1]. Калежскі асэсар у 1900—1901 гадах, надворны саветнік у 1902—1906 гадах, калежскі саветнік у 1907—1910 гадах, стацкі саветнік у 1911—1916 гадах[4]. Паводле іншай інфармацыі з 1912 года правадзейны стацкі саветнік[2].

Цесць таксама дамагаўся для яго прыдворнага звання камер-юнкера ў абыход віленскага губернскага маршалка Сымона Апалінаравіча Красоўскага[1].

У шлюбе з Надзеяй Пятроўнай Пагодзінай (нар. 5 красавіка 1875 г.)[5], дачкой мінскага і віленскага віцэ-губернатара Пятра Рыгоравіча Пагодзіна. Жонка была паэткай[6].

Зноскі

  1. а б в г Та­ма­ра Бай­ра­ша­у­скай­те. Ин­сти­тут пред­во­ди­те­лей дво­рян­ства в за­пад­ных гу­бер­ни­ях Рос­сий­ской им­пе­рии во вто­рой по­ло­ви­не XIX в. — на­ча­ле XX в. (Ви­лен­ская и Ко­вен­ская гу­бер­нии)*(недаступная спасылка)
  2. а б С.В. Волков. фон ВИТТ Иван-Михаил Робертович // Высшее чиновничество Российской империи. Краткий словарь. — Москва: Русский фонд содействия образованию и науке, 2016. — ISBN 978-5-91244-166-0.
  3. Лаўрэш Леанід. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19.
  4. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  5. http://maiak.by/news/stranitsy-istorii/usadby_berezovshchiny_zditovo_i_pogodiny.html Архівавана 16 студзеня 2019. Здитово и Погодины
  6. ПИСАТЕЛЬНИЦЫ РОССИИ (материалы для биобиблиографического словаря). Составитель Ю. А. Горбунов